Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 37

2021-08-09 14:53:07
У Барысаве адзначана рэдкая для Беларусі госця – качка-мандарынка.

Прыродны арэал мандарынкі – Усходняя Азія. Птушкі, якія адзначаны ў многіх краінах Еўропы, лічацца здзічэлымі асобінамі, якія збеглі з заапаркаў ці падобных месцаў развядзення і ўтрымання птушак у няволі, або іх патомкамі. Таму для еўрапейскай фаўны – гэта від-інтрадуцэнт.

Такія віды могуць ствараць канкурэнцыю мясцовым птушкам і ў плане корму, і ў займанні месцаў гнездавання, у выпадку з мандарынкамі гэта дуплы. Пустых экалагічных ніш у прыродзе Беларусі практычна няма, і новыя віды часам выцясняюць "старыя". Так што мандарынкі як птушкі добрыя, але не для нашай прыроды.

Аўтар фота самкі качкі-мандарынкі – Максім Косцін.
229 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 12:58:19
А ты ведаеш, чаму ў соў плоскія твары?

Па форме тварны дыск – парабала, якая збірае гукавыя хвалі і скіроўвае іх да вушэй, якія схаваны па баках. Гэта павялічвае адчувальнасць успрымання гукаў, так совы могуць пачуць ахвяру пад снегам, у траве ці раслінным покрыве.

Лепш за ўсё тварны дыск выяўлены ў сіпухі, а ў барадатай кугакаўкі (на фота) ён мае найбольшыя памеры сярод птушак – да 110 мм. #птушыныяцікавосткі

Фота: Мікалай Варабей.
248 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 21:31:51
Ляляк – адметная птушка, і шмат чым можа здзівіць!

Дзюба леляка кароткая і слабая, затое разрэз роту дазваляе яе адкрываць вельмі шырока. Разам з пёркамі ў выглядзе веек па краі рота – гэта выдатнае прыстасаванне для лоўлі начных насякомых у палёце. #птушкагода #птушыныяцікавосткі

Фота: Ori Davidor, ebird.org.
164 views18:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 21:13:20
У заказніку "Ельня" адбыўся валанцёрскі летнік па рамонце экасцяжыны. Папрацавалі вельмі добра – удалося адрамантаваць усю экасцяжыну "Азяраўкі – Ельня".

Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў нам! У верасні будзе яшчэ адзін валанцёрскі летнік, сачы за анонсамі.

А гэты летнік быў вельмі багаты на працу і ўражанні. Як мы рамантавалі экасцяжыну, усміхаліся і размаўлялі каля вогнішча – у нашым фотаальбоме! Шукай сябе і знаёмых на фота.
https://vk.com/ptushki?z=album-2020657_279403894

Мерапрыемства прайшло ў межах праекта Разам для грамады і прыроды: Мiёрскi раён, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, АПБ і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. #ЕСдляБеларусі

Аўтары фота – Валер Кавалёнак, Ігар Клінцоў, Паліна Русаковіч.
247 views18:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 13:34:12
З нагоды ці без – парадуй сябе і дарагіх людзей паштоўкамі з акварэльнымі птушкамі. Так ты яшчэ і ахову дзікай прыроды падтрымаеш: 10% ад продажу будзе ахвяравана АПБ.

Паштоўкі з малюнкамі супрацоўніцы АПБ Алесі Башарымавай выпусціла выдавецтва "Тэхналогія".

Набыць можна па адрасе: г. Мінск, вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. Або замовіць на сайце https://tn.by/product-tag/apb/.
373 views10:34
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 12:42:28
Гэты здымак шэрай гусі быў зроблены яшчэ на пачатку года галандскім фатографам Vincent Cornelissen (instagram @b0unce1971).

Трук у тым, што гусі пераварочваюць сваё цела дагары нагамі і так ляцяць!

Навошта яны робяць гэта? Есць меркаванне, што так прасцей лётаць пры сустрэчным ветры.
Яшчэ адзін варыянт: гусі так проста выдурваюцца перад сваёй чарадой. Маўляў, глядзіце, як магу!

Крыніца: https://www.zenger.news/2021/07/30/not-so-quackers-goose-flying-upside-down-is-simply-showing-off-say-experts.
115 views09:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 15:18:44
Звычайная чаротаўка – маленькая птушачка, якая важыць каля 10-15 грамаў. Жыве непадалёк ад вады – у поймавых зарасніках, на вільготных паплавах, балотах. Гэта звычайны для Беларусі від.

Цікава, што сваю рускую назву "камышовка-барсучок" яна атрымала з прычыны падабенства яе паласатай галавы з галавой барсука. #птушыныяцікавосткі

А ты бачыў(ла) калі-небудзь гэтую малютку?

Фота: @ptu6ki.
236 views12:18
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 18:58:47
На Альманскіх балотах знайшлі новы для Беларусі від стракоз!

Да гэтага лета ў афіцыйным спісе стракоз нашай краіны значылася 67 відаў. Нядаўна падчас экспедыцыі ў рамках праекта АПБ "Палессе – дзікая прырода без межаў" арнітолаг Дзяніс Кіцель сфатаграфаваў 68-ы від – страказу малую блакітную (Orthetrum coerulescens). #wildpolesia

Фота: Дзяніс Кіцель.
290 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 13:42:15
Мілата, праўда?
Рабы суслік зычыць табе добрага настрою на пачатку тыдня!

Фота: Іна Субоціна, @ptushkafota.
146 views10:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 21:48:06
Як пабачыць авяльгу (иволгу)?

Спачатку трэба паслухаць запіс яе голасу. Самцы выдаюць прыгожыя кароткія флейтавыя гукі ptushki.org/bird/281.html (з 30 секунды).

Авяльгу нярэдка можна сустрэць на ўскрайках ліставых і змяшаных лясоў, у парку або іншых зялёных насаджэннях каля населеных пунктаў.

На фота самка авяльгі, аўтар – Мікалай Варабей.
357 views18:48
Адкрыць / каментаваць