Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-02-18 12:50:40
Многія пытаюць, як падтрымаць АПБ цяпер. І кралька (варакушка) прыляцела сказаць: “Далучайся да АПБ, пакуль яна жывая!”

Магчыма, гэта нашая апошняя рассылка, часопісы мы, напэўна, не паспеем зрабіць. Таму ўсім сябрам АПБ 2021 мы дашлем падвойны бюлетэнь. А сябры 2022 года атрымаюць, акрамя бюлетэня, яшчэ птушыны значак, сяброўскую картку, налепку з птушкай года – белай сініцай.

Як працягнуць сяброўства або стаць сябрам, глядзі тут ptushki.org/anketa.

Фота: Павел Пінчук.
311 views09:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 12:15:27
Званок у АПБ: учора, 16 лютага, у вёску Стайкі (Івацэвіцкі раён) прыляцелі 4 белыя буслы і ўжо пачалі абнаўляць гнёзды!

На анлайн-трансляцыі birdwatch.by/stalouka-2022 гучаць крыкі шэрых жураўлёў, гагатанне шэрых гусей, галасы гусей-гуменніц. Некалькі разоў было чуваць пазыўку палявых жаўрукоў. Спяваюць сініцы, зелянушкі. Мяўкаюць сойкі! Чутны барабанны пошчак дзятлаў.

Сустракаем вясну, сябры!
1.2K views09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 18:33:51
644 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 18:33:40 Вясна ідзе! Вясне дарогу!
Цяпер ты можаш дапамагчы птушкам уладкаваць свае гнёзды і знайсці камфартабельныя "кватэры". Зрабі дамок для птушак сваімі рукамі, гэта не складана.

Але каб дамок не ператварыўся ў труну, чытай і захоўвай сабе гэтую памятку.

Вельмі важна, каб пярэдняя сценка дамка знутры была шурпатая, а не гладкая. Інакш подлеткі не змогуць ускараскацца па ёй да адтуліны-лятка. Яны апынуцца ў пастцы, дзе могуць і загінуць. З гэтай жа прычыны дамкі трэба вешаць не вертыкальна, а крыху пад нахілам ад ствала дрэва: так птушанятам будзе лягчэй узбірацца.

Часам да дамкоў мацуюць жэрдачкі каля лятка, каб птушкі маглі на іх сядзець. Самім жыхарам дамка яна без патрэбы, а вось драпежнікам будзе лягчэй дастаць іх.

Дамкі можна вешаць на лецішчах, у садах, парках ці недалёка ад іх. Для белай сініцы – на Палессі ў поймах рэк. Пазбягай паўднёвага боку дрэваў – птушаняты могуць гінуць ад спякоты. Таксама лепш абраць месца на дрэве ў ценю. Вешай дамкі на вышыні 2-4 метры, для белай сініцы 1-2 метры. Абірай таўсцейшае дрэва і без сукоў унізе.

Замацоўваць дамкі для птушак трэба так, каб не нашкодзіць дрэву, лепш за ўсё проста прывязаць дротам альбо вяроўкай, для гэтага ў верхняй частцы дамка робяць спецыяльныя петлі. Можаш прымацаваць дамок да дрэва адным-двума шрубамі.

Калі ты ўсё ж не хочаш рабіць дамок самастойна, можаш набыць ужо гатовы, але правярай, каб ён быў зроблены правільна. Якасныя дамкі робіць @shliftik.by www.instagram.com/shliftik.by. Сябрам АПБ будзе зніжка 10%.

У сезон гнездавання, які можа пачацца ўжо ў сакавіку, у цябе будзе шанец паназіраць, як птушкі займаюць твой дамок і выводзяць птушанят. Як бы ні хацелася зазірнуць у яго, устрымайся ад гэтага! Проста назірай на адлегласці.
622 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 21:42:41
Казлабарод беларускі і шальнік вясновы – новыя для навукі віды, якія сфармаваліся на Палессі, дзякуючы ўнікальным прыродным умовам гэтай тэрыторыі.

Чаму Палессе клічуць ключавой тэрыторыяй у біяразнастайнасці краіны? І ці можна сказаць, што Палессе багацейшае за іншыя раёны Беларусі па колькасці відаў раслін? Якія рэдкасці расліннага свету можна ўбачыць на Палессі?

На гэтыя пытанні адказвае Аркадзь Скуратовіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі ptushki.org/news/711946.html.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40

Фота: Віктар Малышчыц, Аркадзь Скуратовіч, Stefan.lefnaer, Tanel Teemusk, Le.Loup.Gris, Chrumps – Wikimedia Commons.
656 views18:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 13:32:27 ​​ Ясным марозным днём захавальнікі дзікай прыроды Палесся адправіліся да Прыпяці, каб падлічыць вадаплаўных птушак. Іх чакала цікавая знаходка: вялікае гняздо на дрэве.

Непадалёк назіралі арлана-белахвоста – самую буйную драпежную птушку Беларусі з размахам крылаў да 2,5 метра! Арлан-белахвост уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Цалкам магчыма, знойдзенае гняздо – менавіта яго жытло. Ці так гэта, трэба ўдакладніць. Але знаходка ў любым выпадку важная: вялікія гнёзды ў лесе часта належаць “чырванакніжным” птушкам. У такім выпадку ахове падлягае не толькі дрэва з гняздом, але і значны ўчастак лесу вакол яго!

Што рабіць, калі знойдзеш вялікае гняздо, якое можа належаць рэдкай птушцы?

Максімальна дакладна вызначы месцазнаходжанне: каардынаты альбо напрамак і адлегласць ад вядомых аб’ектаў (населеных пунктаў, вадаёмаў і інш.).

Зрабі фота, па магчымасці падрабязна апішы дрэва, гняздо і тое, што знаходзіцца навокал. Калі пад гняздом ёсць пер’е, рэшткі здабычы, таксама зафіксуй гэта.

Звярні ўвагу на гаспадарчую дзейнасць, якая вядзецца паблізу (нарыхтоўка лесу і інш.). Паглядзі, ці няма на дрэвах побач пазнак – гэта можа сведчыць, што іх збіраюцца высякаць.

Сабраныя матэрыялы перадай у Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах (калі гаворка пра від жывёл) альбо ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (калі гаворка пра расліну). #wildpolesia

Фота Юліі Ляшкевіч.
604 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 11:35:35
У такі няпросты час найлепшы занятак, які дазваляе адпачыць галаве, - назіранне за птушкамі. Часцей бывай на прыродзе, глядзі на птушак, яны ўжо пачынаюць спяваць вясновыя песні.

Ну, а калі зусім складаны графік, шмат працы і няма магчымасці выбрацца на прыроду, зазірай да нас на анлайн-трансляцыю ў Вуглянах birdwatch.by/stalouka-2022 – там неспадзяванкі бываюць і днём і ноччу.

Нядаўна прылятала вось такая "разыначка" – вушатая сава!
647 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 18:13:16 ​​Дарагія сябры! У нас не хопіць словаў, каб выказаць падзяку за вашу падтрымку.

Мы атрымалі сотні паведамленняў, каментароў, гісторый вашых знаёмстваў з АПБ, тысячы рэпостаў. Гэты велізарны паток паведамленняў і душэўных гісторый у чарговы раз пацвярджаюць, што праца АПБ па ахове прыроды Беларусі і асвеце людзей – вельмі важная.

Мы бясконца шануем і цэнім вас. І вельмі ўдзячныя за ваш клопат!

Хочам падкрэсліць, што АПБ займаецца толькі і выключна аховай дзікай прыроды Беларусі: захаваннем біялагічнай разнастайнасці, прыродных экасістэм, аднаўленнем прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыцягненнем насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Мы не згодныя з абвінавачваннямі Мінюста ў адрас арганізацыі. І спадзяёмся, што зможам працягваць нашу працу, якой прысвяцілі чвэрць стагоддзя.

Гэтыя навіны выклікаюць бурныя эмоцыі, але мы просім: стрымлівайце сябе ў каментарах, устрымайцеся ад любых тэм, апроч дзікай прыроды, не пішыце абраз – яны не падтрымаюць нас, у адрозненне ад вашых цёплых словаў.

Дзякуй за вашу падтрымку. Разам для дзікай прыроды!

Фота вавёрачкі: Валер Пясецкі.
417 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 10:31:24
Добрая і важная навіна з Брэстчыны!

Нядаўна было прынята рашэнне аб перадачы пад ахову месцаў, дзе растуць i жывуць рэдкія віды раслін i жывёл.

Гэта 44 месцы плошчай больш за 400 гектараў у Маларыцкім, Драгічынскім і Камянецкім раёнах. Цяпер тут будзе дзейнічаць асаблівы рэжым аховы, які дапаможа захаваць вiд і яго бiятоп.

Валанцёрамі Брэсцскага абласнога аддзялення АПБ была выканана вялікая справа! Яны прабіраліся праз лясы і балоты, вывучаючы птушак, звяроў, расліны, бiятопы і спосабы іх аховы.

Фота: Юрый Янкевіч.
820 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 17:42:22
1.3K views14:42
Адкрыць / каментаваць