Get Mystery Box with random crypto!

​​Дарагія сябры! У нас не хопіць словаў, каб выказаць падзяку | Птицы "Аляпка"

​​Дарагія сябры! У нас не хопіць словаў, каб выказаць падзяку за вашу падтрымку.

Мы атрымалі сотні паведамленняў, каментароў, гісторый вашых знаёмстваў з АПБ, тысячы рэпостаў. Гэты велізарны паток паведамленняў і душэўных гісторый у чарговы раз пацвярджаюць, што праца АПБ па ахове прыроды Беларусі і асвеце людзей – вельмі важная.

Мы бясконца шануем і цэнім вас. І вельмі ўдзячныя за ваш клопат!

Хочам падкрэсліць, што АПБ займаецца толькі і выключна аховай дзікай прыроды Беларусі: захаваннем біялагічнай разнастайнасці, прыродных экасістэм, аднаўленнем прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, а таксама прыцягненнем насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Мы не згодныя з абвінавачваннямі Мінюста ў адрас арганізацыі. І спадзяёмся, што зможам працягваць нашу працу, якой прысвяцілі чвэрць стагоддзя.

Гэтыя навіны выклікаюць бурныя эмоцыі, але мы просім: стрымлівайце сябе ў каментарах, устрымайцеся ад любых тэм, апроч дзікай прыроды, не пішыце абраз – яны не падтрымаюць нас, у адрозненне ад вашых цёплых словаў.

Дзякуй за вашу падтрымку. Разам для дзікай прыроды!

Фота вавёрачкі: Валер Пясецкі.