Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-01-24 17:51:59
Гарачая барацьба! Два кандыдаты ў птушыных праймерыз – шэрая варона і таўстадзюб – ідуць нос да носа (дзюба да дзюбы ) ад пачатку галасавання!

Нагадваем, інтэрнэт-галасаванне за кандыдата на птушку 2023 года ў самым разгары. Паспей аддаць свой голас і ты ptushki.org/birdoftheyear!

Кандыдат, які набярэ найбольш галасоў, 5 лютага на З'ездзе АПБ пазмагаецца за званне птушкі 2023 года з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолагамі.
589 views14:51
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 22:13:59 ​​ Інструкцыя! Што рабіць, калі табе здаецца, што лебедзь не рухаецца і хутка ўмерзне ў лёд?

1. Нічога. Не панікуй і не турбуй птушку. Яна не ўмерзне ў лёд, не скалее ад марозу: лебядзіны пух добра абараняе ад маразоў, лапы і дзюба ў птушак не мерзнуць, а ад голаду да таго ж засцерагае тоўсты слой тлушчу. Яны не рухаюцца, таму што ашчаджаюць энергію.

2. Карміць таксама не трэба. Вадаплаўныя птушкі выдатна знаходзяць сабе корм нават узімку.

3. Толькі калі ўдарылі ўстойлівыя маразы з тэмпературай -15 градусаў і ніжэй, можна падкарміць лебедзяў і качак аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на плыткаводдзі ячменю або пшаніцы, даць ім дробна парэзанай свежай гародніны (морква, буракі, капуста). Але не давай птушкам хлеб і батон: гэта непажаданы "пачастунак", які дае адчуванне сытасці, але не дае дастатковай энергіі і вітамінаў.

4. Калі ўмовы робяцца неспрыяльнымі, лебедзі і качкі лёгка знаходзяць новыя вадаёмы і пералятаюць туды. Нават калі гэтыя вадаёмы знаходзяцца за сотні кіламетраў.

Увага: калі ў лебедзя траўма, паведамі пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах.

Рабі рэпост, каб твае сябры таксама даведаліся пра гэта.

Фота лебедзя-шыпуна: Валер Міхалковіч.
691 views19:13
Адкрыць / каментаваць
2022-01-23 12:01:05
Сустракаемся анлайн 5 лютага на сяброўскім З’езде АПБ!

Акрамя выбару птушкі 2023 года, афіцыйнай часткі з гадавымі справаздачамі, цябе чакаюць вельмі цікавыя выступы:
1. "Князёк – птушка года" – Сямён Левы.
2. "Клуб200 АПБ у 2021 годзе: сенсацыі і рэдкасці" – Дзмітры Вінчэўскі.
3. "Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік – зона дзікай прыроды" – Валер Дамброўскі.

Усю праграму глядзі на нашым сайце ptushki.org/news/710477.html.

Рэгістрацыя на З’езд: https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99.
Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2021-22 гадоў.

Белая сініца ўжо ляціць слухаць пра сябе даклад.
Фота Андрэя Шэўчыка.
673 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 19:34:15
Добрая навіна для прыроды Палесся!

Мы перадалі пад ахову 89 месцаў пражывання дзікіх жывёл і ўзрастання дзікіх раслін на тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пад больш надзейнай аховай цяпер будуць 32 віды раслін, грыбоў, жывёл (сысуноў, птушак, насякомых, павукоў, рэптылій).

Неабходныя даследаванні і дакументы падрыхтаваны ў рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia
823 views16:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 20:03:19
Чаму ў птушак не мерзнуць лапы?

Сістэма артэрый птушыных лапак "прыводзіць" у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2-4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.

Падтрымліваць тэмпературу лап у 2-3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі "халоднымі" лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцяў была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла. Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!

Аўтар фота вялікай белай чаплі – Іна Шкурко, @ptushkafota.
325 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 18:28:46
Пачалося інтэрнэт-галасаванне за кандыдата на птушку 2023 года – птушыныя праймерыз ptushki.org/birdoftheyear!

Прагаласаваць можна за адзін з пяці відаў дзікіх птушак, якія беларусы прапанавалі для ўдзелу ў птушыных праймерыз:
таўстадзюб (дубонос)
вялікі баклан (большой баклан)
звычайная чаротаўка (камышовка-барсучок)
шэрая варона (серая ворона)
вялікі савук (большой крохаль).

Кандыдат, які набярэ найбольш галасоў, 5 лютага на З'ездзе АПБ пазмагаецца за званне птушкі 2023 года з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолагамі.

Галасуй ptushki.org/birdoftheyear і дзяліся навіной з сябрамі!
691 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 10:47:30
Колькі птушак частаваліся на беларускіх кармушках 15-16 студзеня?
Мы падвялі вынікі акцыі #птушкілякармушкі!

Усяго ў акцыі паўдзельнічаў 1331 чалавек! Разам мы налічылі 13976 птушак на кармушках!

На сталоўкі прыляталі самыя розныя птушкі – адзначана 38 відаў.
Рэйтынг самых папулярных гасцей:
1 месца – вялікая сініца (7494 асобіны)
2 месца – палявы верабей (2349 асобін)
3 месца – дамавы верабей (1543 асобін)
4 месца – зелянушка (733 асобіны)
5 месца – шызы голуб (398 асобін)
6 месца – сіняя сініца (335 асобін).

Самыя незвычайныя назіранні – чорная жаўна, рудахвостка-чарнушка і крапіўнік (валавока).

Дзякуй усім удзельнікам акцыі за падтрымку птушак і ўдзел у падліках!
Хто стаў прызёрамі ў розыгрышы значкоў, глядзі тут ptushki.org/news/710916.html.

Фота самачкі дамавога вераб'я – @ptu6ki.
614 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 21:32:53
Калі папрасіў трэнера сфатаграфаваць сябе ў спартзале – толькі каб эфектна!

На фота самец зелянушкі, аўтар – Аксана Казакова.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату t.me/ptushkafota.
806 views18:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 12:57:53
А ты ведаеш, што памер самага маленькага кажанчыка каля трох сантыметраў у даўжыню, а маса – у раёне 2 грам?

Запісвайся на Дзікую анлайн-лекцыю АПБ і даведайся яшчэ больш цікавых фактаў з жыцця кажаноў ptushki.org/wildlecture!

Вось толькі некалькі пытанняў, на якія адкажа Аляксей Шпак:
Хто з нашых кажаноў перастаў адлятаць на зіму і чаму?
Хто з рукакрылых засяліў Беларусь зусім нядаўна?
Як адрозніць "кажаноў"-двайнікоў і якія з іх жывуць у нас?
Хто зімуе ў падзямеллях Беларусі?
Як выратаваць "бэтмана"?
743 views09:57
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 18:27:13 ​​ Сёння дзень народзінаў нашага выдатнага калегі, паплечніка – Віктара Фенчука. Віктар у АПБ з 2004 года. Амаль паўжыцця. Міжнародны супрацоўнік па захаванні вяртлявай чаротаўкі, потым дырэктар АПБ, цяпер каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства ў Беларусі.

Што новага нестандартнага прыўнёс Віктар у АПБ?
Як энтузіясту і ініцыятыўнаму чалавеку яму было цяжка ўседзець у рамках службовых абавязкаў. Трэба аддаць яму належнае. Яго ідэяй было стварэнне спачатку рэзервата АПБ на Тураўскім балонні, потым стварэнне на яго месцы мясцовага заказніка пад кіраваннем АПБ. Знайшоў спонсараў для набыцця Дома АПБ у Тураве з відам на балонне.

Валанцёрскія летнікі АПБ – таксама ідэя Віктара. Да яго АПБ разлічвала галоўным чынам на праекты. Але Ельню плаціны, якія пабудавалі па перыметры, не выратавалі. А валанцёры пабудавалі дзясяткі плацін каскаднага тыпу на каналах, якія ідуць ад цэнтра балота, што дазволіла затрымліваць каштоўную вясновую ваду ў цэнтры і ўвільгатняць купал балота.

Віктар жа ўпершыню прыцягнуў да супрацоўніцтва з АПБ камерцыйныя карпарацыі, у прыватнасці "Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия" суфінансавала валанцёрскія летнікі на Ельні.
З прыходам Віктара АПБ далучылася да аднаўлення дэградаваных тарфянікаў, была складзена паспяховая заяўка на вялікі праект.

Захаванне ўчасткаў дзікай прыроды мае на ўвазе мінімальнае ўмяшанне чалавека. Паляўнічых выдатна замяняюць буйныя драпежнікі, таму такой важнай стала кампанія ў абарону ваўкоў. У АПБ з'явілася пазіцыя па гэтым відзе https://ptushki.org/whatwedo/positions/pozitsiya-apb-po-ustojchivomu-ispolzovaniyu-volka-canis-lupus-v-belarusi.

Як каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага грамадства ў Беларусі Віктар прыцягнуў у краіну сродкі для захавання прыроды дзвюх унікальных тэрыторый – Белавежскай пушчы і Палесся, дзе АПБ цяпер шчыльна супрацоўнічае з нацыянальнымі паркамі.

З 1998 года АПБ шчыра хвалюецца за стан роднай прыроды і шукае магчымасці ёй дапамагчы. Мы верым, што Віктар прынясе яшчэ шмат карысці нашай прыродзе дзякуючы свайму стратэгічнаму бачанню, ведам і досведу. І ад усяго сэрца спадзяёмся, што ён вернецца хутка да ўлюбёных арлоў, ваўкоў і рысяў.

Фота: Міхаіл Капычка.
483 views15:27
Адкрыць / каментаваць