Get Mystery Box with random crypto!

​​ Інструкцыя! Што рабіць, калі табе здаецца, што лебедзь не р | Птицы "Аляпка"

​​ Інструкцыя! Што рабіць, калі табе здаецца, што лебедзь не рухаецца і хутка ўмерзне ў лёд?

1. Нічога. Не панікуй і не турбуй птушку. Яна не ўмерзне ў лёд, не скалее ад марозу: лебядзіны пух добра абараняе ад маразоў, лапы і дзюба ў птушак не мерзнуць, а ад голаду да таго ж засцерагае тоўсты слой тлушчу. Яны не рухаюцца, таму што ашчаджаюць энергію.

2. Карміць таксама не трэба. Вадаплаўныя птушкі выдатна знаходзяць сабе корм нават узімку.

3. Толькі калі ўдарылі ўстойлівыя маразы з тэмпературай -15 градусаў і ніжэй, можна падкарміць лебедзяў і качак аўсянымі шматкамі, насыпаць уздоўж берага каля вады або лепш на плыткаводдзі ячменю або пшаніцы, даць ім дробна парэзанай свежай гародніны (морква, буракі, капуста). Але не давай птушкам хлеб і батон: гэта непажаданы "пачастунак", які дае адчуванне сытасці, але не дае дастатковай энергіі і вітамінаў.

4. Калі ўмовы робяцца неспрыяльнымі, лебедзі і качкі лёгка знаходзяць новыя вадаёмы і пералятаюць туды. Нават калі гэтыя вадаёмы знаходзяцца за сотні кіламетраў.

Увага: калі ў лебедзя траўма, паведамі пра гэта ў тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды, Міністэрства па надзвычайных справах.

Рабі рэпост, каб твае сябры таксама даведаліся пра гэта.

Фота лебедзя-шыпуна: Валер Міхалковіч.