Get Mystery Box with random crypto!

Пачалося інтэрнэт-галасаванне за кандыдата на птушку 2023 года | Птицы "Аляпка"

Пачалося інтэрнэт-галасаванне за кандыдата на птушку 2023 года – птушыныя праймерыз ptushki.org/birdoftheyear!

Прагаласаваць можна за адзін з пяці відаў дзікіх птушак, якія беларусы прапанавалі для ўдзелу ў птушыных праймерыз:
таўстадзюб (дубонос)
вялікі баклан (большой баклан)
звычайная чаротаўка (камышовка-барсучок)
шэрая варона (серая ворона)
вялікі савук (большой крохаль).

Кандыдат, які набярэ найбольш галасоў, 5 лютага на З'ездзе АПБ пазмагаецца за званне птушкі 2023 года з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолагамі.

Галасуй ptushki.org/birdoftheyear і дзяліся навіной з сябрамі!