Get Mystery Box with random crypto!

Чаму ў птушак не мерзнуць лапы? Сістэма артэрый птушыных | Птицы "Аляпка"

Чаму ў птушак не мерзнуць лапы?

Сістэма артэрый птушыных лапак "прыводзіць" у іх кроў тэмпературай каля 40 градусаў. Цёплая кроў грэе і насычае тканкі кіслародам. Пакуль яна бяжыць па гэтай артэрыяльнай сістэме, то астывае да 2-4 градусаў. А калі падымаецца ад лап да цела па венах, уступае ў працэс цеплаабмену з гарачымі артэрыямі, цяплее і ў цела прыходзіць ужо ў прымальным тэмпературным стане.

Падтрымліваць тэмпературу лап у 2-3 градусы прасцей, чым спрабаваць увесь час грэць іх да 40 градусаў. Такімі "халоднымі" лапкамі мароз адчуваецца менш, чым калі б тэмпература канечнасцяў была 40 градусаў. Гэта таму, што розніца тэмператур не такая вялікая. Для вадаплаўных гэта наогул выдатна, бо ў зімовай чатырохградуснай вадзе ім нават цёпла. Успомні: калі прыходзіш з марозу і сунеш астылыя рукі пад халодную ваду, яна і праўда здаецца цёплай!

Аўтар фота вялікай белай чаплі – Іна Шкурко, @ptushkafota.