Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-01-04 18:48:10
Ідэальная кармушка для птушак павінна быць досыць трывалай, каб вытрымаць зімовыя дажджы, досыць герметычнай, каб насенне заставалася сухім, простым у зборцы і, самае галоўнае, такой, каб лёгка трымаць яе ў чысціні.

Каб прыцягнуць як мага больш птушак у свой двор, павесь некалькі кармушак розных тыпаў і прапануй разнастайнае "меню". Ты заўважыш, што розныя віды птушак аддадуюць перавагу розным кармушкам.

У матэрыяле ptushki.org/news/709594.html разбіраем плюсы і мінусы асноўных тыпаў кармушак:
Кармушка-латок
Кармушка-"дамок"
Аконная кармушка
Кармушка-калонка
Кармушка з салам

А ў цябе ўжо вісіць кармушка, якая?
Далучайся 15-16 студзеня да акцыі #птушкілякармушкі, будзем лічыць птушак усёй Беларуссю ptushki.org/news/710030.html.

Фота: Аксана Суботка.
449 viewsedited  15:48
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 10:15:00
Як цікава!
Гэта тая самая кніга, на якую зірнуў Ян Флемінг, стваральнік вобразу агента 007, у пошуках годнага імя для свайго супершпіёна. Флемінг сам любіў назіраць за птушкамі, таму меў у сваім бунгала на Ямайцы гэтую кнігу. Хоць прататыпам суперагента быў выведнік Сіднэй Рэйлі, Флемінг шукаў больш мужнае для яго імя.

Арнітолаг Джэймс Бонд (1900-1989), мякка кажучы, быў незадаволены такім выкарыстаннем яго імя, аднак змяніць нічога не мог. Яго праца па птушках Карыбскага басейна яшчэ працягвалася, калі Флемінг запрасіў яго да сябе на Ямайку. Бонд усё ж прыняў гэта запрашэнне і атрымаў у падарунак ад Флемінга кнігі пра свайго выдуманага цёзку.

Тэкст: Уладзімір Паеўскі.
647 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-03 15:28:01
Хочаш ведаць наперад, што адбудзецца ў будучыні, каб лепш да яе падрыхтавацца?

АПБ зазірнула ў шар прадказанняў, зверылася з мапай зорнага неба і прапануе свой дзікапрыродны варыянт ГАРАСКОПА на 2022 год ptushki.org/news/709710.html

Спадзяёмся, табе пашанцуе!
624 viewsedited  12:28
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 17:10:17
З Новым годам, сябры!

Няхай новы год натхняе кожнага з нас рабіць яшчэ больш для дзікай прыроды Беларусі і дае магчымасць праводзіць больш часу на прыродзе: ад студзеня да снежня яна непаўторная!

Зычым гэтак жа, як і гэтыя ваўкі, упэўнена крочыць у 2022-ты!
Наступны год будзе яшчэ больш цікавы і багаты на новыя ўражанні і добрыя справы!
404 views14:10
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 01:59:57
Віншуем з годам белай сініцы! #птушкагода

Няхай 2022 год увойдзе ў кожны дом, у кожную сям’ю з мірам і дабром, спраўдзіць нашы чаканні і здзейсніць усе мары!

Заставайся з птушкамі: ptushki.org/anketa.

Фота Андрэя Шэўчыка.
577 views22:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 15:15:00 ​​Сябры, хутка новы год! Час азірнуцца на 2021 і падзякаваць адно аднаму за плённую працу!

Вось толькі некалькі важных дасягненняў АПБ у год леляка:

Павелічэнне плошчы рэспубліканскага заказніка "Альманскія балоты" амаль на 10 тысяч гектараў – гэта прыкладна 10% ад той плошчы, якая была. Гэта самае вялікае ўзбуйненне асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі ў краіне за апошнія 10 гадоў! Падрыхтоўка такога значнага рашэння вялася ў рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў".

АПБ першай з Усходняй Еўропы стала членам Wetlands International – глабальнай некамерцыйнай арганізацыі, якая займаецца захаваннем і аднаўленнем водна-балотных угоддзяў.

У рамках "Прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы" сёлета на самай буйной сетцы меліяратыўных каналаў "Жаркаўшчына" плошчай 1238 га пабудавалі каскад са 105 плацін, каб падняць узровень грунтавых вод. У выніку дрэвы будуць менш сохнуць, знізяцца выкіды парніковых газаў, вернуцца рэдкія віды раслін і жывёл.

Зладзілі першую Ноч аленяў, міжнародную Ноч ваўкоў і Тыдзень кажаноў.

Правялі Школы бёрдвочара ў Мёрах, Віцебску і Гродне.

Стварылі муралы ў Брэсце, Дзісне, мястэчку Язна і ў вёсцы Павяцце.

У рамках праекта "Практычны погляд на аднаўленне тарфянікаў на нацыянальным узроўні: Беларусь", каб спрасціць працу па аднаўленні балот у Беларусі, АПБ стварыла адзіную лічбавую карту і базу дадзеных па ўсіх парушаных тарфяніках краіны.

Сёлета валанцёры АПБ прыбіралі смецце, разбіралі незаконныя лясныя стаянкі збіральнікаў ягад, расчышчалі Тураўскае балонне ад хмызоў, рамантавалі экасцяжыну і чынілі плаціны на знакамітым балоце Ельня ў Мёрскім раёне. Упершыню арганізавана цэлая серыя валанцёрскіх летнікаў па кальцаванні птушак.

Для захавальнікаў дзікай прыроды АПБ распрацавала анлайн-курсы па прыродаахоўным заканадаўстве і фотатурызме і зладзіла першы анлайн-курс па назіранні за птушкамі.

АПБ правяла 18 семінараў па ахове прыроды і развіцці экатурызму для спецыялістаў лясной гаспадаркі.

З дзецьмі і валанцёрамі абклеілі белымі налепкамі-“кропкамі” 100-метровы празрысты акустычны экран, каб птушкі бачылі яго і не разбіваліся. Такая методыка прыменена ўпершыню ў Беларусі.

Калі ты хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды Беларусі ў год белай сініцы, далучайся да АПБ ptushki.org/anketa.
286 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 21:12:00
Якім будзе твой новы год?
Першыя тры словы, якія ты ўбачыш, раскажуць, чым запомніцца 2022 год.


P.S. Для тых, хто любіць галаваломкі – у квадраце схавана 28 словаў, паспрабуй знайсці ўсе.
334 views18:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 16:52:53
2021 год для праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў" быў насычаны на падзеі!

Гартай малюнкі і глядзі, што камандзе АПБ удалося зрабіць за гэты год для прыроды Палесся.
#wildpolesia
384 views13:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 12:07:10 ​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі перажывалі, ці ўключаць водны шлях Е40 у абноўлены стратэгічны дакумент па стварэнні эфектыўнай транспартнай сеткі ў Еўрасаюзе – TEN-T. І вось на мінулым тыдні стала вядома, што не ўключылі.

Чаму гэта добра? Таму што Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, ператворыць у каналы апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы і знішчыць дзікую прыроду на вялізных тэрыторыях у Польшчы, Беларусі і Украіне.

Еўракамісія адзначыла немэтазгоднасць польскага ўчастка Е40: акрамя вельмі высокага кошту – блізу 12 млрд еўра – будаўніцтва несумяшчальнае з аховай прыроды і ўстойлівым развіццём. Альтэрнатывай Е40 Камісія лічыць кліматычна ўстойлівую высокахуткасную чыгунку. Таму фінансаваць Е40 у Польшчы ЕС не будзе.

Для беларускага і ўкраінскага ўчасткаў Е40 вердыкту ў дакуменце няма: хутчэй за ўсё, еўрачыноўнікі будуць рашаць гэтае пытанне на ўзроўні Усходняга партнёрства ў 2022 годзе.
Хай рашэнне будзе правільным – на карысць дзікай прыроды!

На фота крывок (кулик-сорока), які жыве на Палессі. Аўтар – Сяргей Зуёнак.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40
610 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 21:41:30
Гэта публікацыя для тых, хто шукае і ніяк не можа знайсці радасць ад зімы і святочны настрой.

Халодна і не стае сонца? Растаў снег? Завал на працы ў канцы года і ўвогуле столькі клопатаў – якія святы?
Прапануем на хвілінку адкласці гэтыя думкі ўбок і паглядзець, як зімуюць звяры і птушкі Беларусі.

Фота звяроў – Ігар Бышнёў (AVES), вушатых соў – Наталля Бачурынская, гіля (снегиря) – Сяргей Марыніч, зімародка – Вольга Жмура, шэрых курапатак – Валер Пясецкі.
364 views18:41
Адкрыць / каментаваць