Get Mystery Box with random crypto!

​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі пера | Птицы "Аляпка"

​​Добрая навіна! Мы з кааліцыяй “Захаваем Палессе” вельмі перажывалі, ці ўключаць водны шлях Е40 у абноўлены стратэгічны дакумент па стварэнні эфектыўнай транспартнай сеткі ў Еўрасаюзе – TEN-T. І вось на мінулым тыдні стала вядома, што не ўключылі.

Чаму гэта добра? Таму што Е40, якім хочуць злучыць Балтыйскае і Чорнае мора, ператворыць у каналы апошнія буйныя дзікія рэкі Еўропы і знішчыць дзікую прыроду на вялізных тэрыторыях у Польшчы, Беларусі і Украіне.

Еўракамісія адзначыла немэтазгоднасць польскага ўчастка Е40: акрамя вельмі высокага кошту – блізу 12 млрд еўра – будаўніцтва несумяшчальнае з аховай прыроды і ўстойлівым развіццём. Альтэрнатывай Е40 Камісія лічыць кліматычна ўстойлівую высокахуткасную чыгунку. Таму фінансаваць Е40 у Польшчы ЕС не будзе.

Для беларускага і ўкраінскага ўчасткаў Е40 вердыкту ў дакуменце няма: хутчэй за ўсё, еўрачыноўнікі будуць рашаць гэтае пытанне на ўзроўні Усходняга партнёрства ў 2022 годзе.
Хай рашэнне будзе правільным – на карысць дзікай прыроды!

На фота крывок (кулик-сорока), які жыве на Палессі. Аўтар – Сяргей Зуёнак.
#savepolesia #wildpolesia #stop_e40