Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-12-15 13:41:16
Якое хараство!
Выдатная ідэя, як павіншаваць сябе ці блізкіх з годам белай сініцы! Няхай гэтая прыгожая брошка з птушкай 2022 года прыхарошыць самыя халодныя дзянькі!

Замаўляй прыгожыя птушыныя брошкі ў партнёра нашай бонуснай праграмы – instagram.com/gozha_by/. Сябрам АПБ – зніжка 10%.
419 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 21:32:00
Адным імглістым лістападаўскім ранкам, калі сонейка яшчэ цешыла сваёй прысутнасцю, на ўскрайку Брэста ў дупле старога дрэва, што расло пры дарозе, засынала шэрая кугакаўка...

Чароўнае фота ад Яўгена Місіюка.
565 views18:32
Адкрыць / каментаваць
2021-12-14 11:49:46
Адразу відаць, хто гаспадар на гэтай кармушцы.

Таўстадзюб лузгае семкі ў запаволенай здымцы, t.me/ptushkafota.
639 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-12-13 16:07:02
Пад Гродна акальцавана першая для Беларусі аляпка!

Аляпка прылятала зімаваць да нас на Аўгустоўскі канал летась. Тады паглядзець на такі рэдкі від з'ехаліся бёрдвочары з усёй краіны. І вось новае паведамленне пра аляпку ў тым жа месцы, на самым пачатку гэтай зімы!

Каб праверыць, ці тая ж гэта аляпка і акальцаваць яе, у Гродна вырушылі арнітолаг Дзяніс Кіцель і бёрдвочар Максім Косцін.

Дзякуючы таму, што яна аказалася не вельмі палахлівай, мінулай зімой атрымалася зрабіць добрыя здымкі і відэа, на якіх была добра відаць яе асаблівасць – пухліна на адным з пальцаў.
І вось аляпку кальцуюць, і ўсе сумневы знікаюць – пухліна на месцы, гэта тая ж птушка!

Цяпер у аляпкі з’явілася кольца, пазнаваць яе здалёк стане лягчэй. Магчыма, мы даведаемся, адкуль менавіта яна да нас прылятае. Няхай зімуе на канале і вяртаецца да нас і ў наступныя гады!

Крыніца: birdwatch.by/news/16656.
Фота: Максім Косцін.
546 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 20:15:00
Вавёрачка як бы пытае: "А чым гэта вы тут смачным частуеце?".

Фота: @ptushkafota.
405 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-12 10:55:43
Як зрабіць кармушку-шышку?

1. Перамяшай, размінаючы пальцамі, 140 г мукі, жменьку семак сланечніка ці проса, 30 г маргарыну і 40 г топленага тлушчу.
2. Дадай сталовую лыжку цёплай вады, каб зрабіць сумесь падобнай да гліны.
3. Адрываючы невялікія кавалачкі ад гэтай масы, умінай іх у пустую раскрытую шышку (парада: каб яловая шышка раскрылася, пакінь яе на ноч на батарэі).
4. Калі напоўніш усе адтуліны – пачастунак гатовы!
5. Прывяжы шышку каля акна ці павесь на дрэва.
6. Назірай, як ласуюцца птушыныя суседзі!
#птушкілякармушкі
329 views07:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-11 12:36:10
Можна падумаць, што гэта хамяк, а гэта толькі верабейка, якія пад'еў і размяк.
#птушкілякармушкі
543 views09:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 20:54:09
Падкормліваеш птушак? Трымай кармушку ў чысціні!

Запляснелыя насенне і лузга, якія збіраюцца на кармушках, могуць выклікаць захворванне птушак. Птушыны памёт і іншыя забруджвальнікі таксама могуць шырыць інфекцыйныя хваробы птушак.

Чысці кармушкі прыкладна раз у два тыдні, часцей падчас інтэнсіўнага выкарыстання ці вільготнага надвор'я, ці калі ты бачыў(ла) хворых птушак у сваім двары.

Каб пачысціць кармушку, разбяры яе, выдалі смецце, прамый яе кіпнем і дай цалкам высахнуць. Толькі тады насыпай новы корм.

Кармушку для птушак можна набыць у розных крамах, у тым ліку будаўнічых. А можна зрабіць самому – з дрэва, пластыкавай бутэлькі або нават шышак. У кожнай кармушкі ёсць свае плюсы і мінусы, глядзі па спасылцы рэйтынг ptushki.org/news/653222.html.
#птушкілякармушкі
330 views17:54
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 20:44:03
Узімку птушкі ператвараюцца ў "шарыкі". Яны робяць гэта для таго, каб стварыць паветраную праслойку пад пёрамі, якая змяншае цеплааддачу.

Дапамажы птушкам у марозныя дні! Падкармі іх на кармушцы несалёнымі нясмажанымі семкамі. #птушкілякармушкі

На фота вялікая сініца (большая синица), аўтар – Іна Шкурко, @ptushkafota.
397 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 21:03:00
Ты толькі паглядзі: вось дык госця на гняздзе вялікага арляца (большого подорлика)! Вышыня гнязда – 15 метраў ад зямлі!

Спецыялісты кажуць, раней фотапасткі такога не фіксавалі. Хутчэй за ўсё, маладая рысь забралася сюды з цікаўнасці, адрэагаваўшы на пах птушак і іх здабычы.

Подлетак вялікага арляца не пацярпеў: падчас візіту рыcі птушкі не было ў гняздзе, інакш для птушаняці ўсё магло скончыцца кепска.

Мы працягваем вывучаць вялікіх арляцоў у рамках праекта "Палессе – дзікая прырода без межаў". #wildpolesia
371 views18:03
Адкрыць / каментаваць