Get Mystery Box with random crypto!

Як зрабіць кармушку-шышку? 1. Перамяшай, размінаючы пальцам | Птицы "Аляпка"

Як зрабіць кармушку-шышку?

1. Перамяшай, размінаючы пальцамі, 140 г мукі, жменьку семак сланечніка ці проса, 30 г маргарыну і 40 г топленага тлушчу.
2. Дадай сталовую лыжку цёплай вады, каб зрабіць сумесь падобнай да гліны.
3. Адрываючы невялікія кавалачкі ад гэтай масы, умінай іх у пустую раскрытую шышку (парада: каб яловая шышка раскрылася, пакінь яе на ноч на батарэі).
4. Калі напоўніш усе адтуліны – пачастунак гатовы!
5. Прывяжы шышку каля акна ці павесь на дрэва.
6. Назірай, як ласуюцца птушыныя суседзі!
#птушкілякармушкі