Get Mystery Box with random crypto!

Як цікава! Гэта тая самая кніга, на якую зірнуў Ян Флемінг, ст | Птицы "Аляпка"

Як цікава!
Гэта тая самая кніга, на якую зірнуў Ян Флемінг, стваральнік вобразу агента 007, у пошуках годнага імя для свайго супершпіёна. Флемінг сам любіў назіраць за птушкамі, таму меў у сваім бунгала на Ямайцы гэтую кнігу. Хоць прататыпам суперагента быў выведнік Сіднэй Рэйлі, Флемінг шукаў больш мужнае для яго імя.

Арнітолаг Джэймс Бонд (1900-1989), мякка кажучы, быў незадаволены такім выкарыстаннем яго імя, аднак змяніць нічога не мог. Яго праца па птушках Карыбскага басейна яшчэ працягвалася, калі Флемінг запрасіў яго да сябе на Ямайку. Бонд усё ж прыняў гэта запрашэнне і атрымаў у падарунак ад Флемінга кнігі пра свайго выдуманага цёзку.

Тэкст: Уладзімір Паеўскі.