Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-01-18 10:38:33
У гэтыя выходныя пачынаем "перапіс” вадаплаўных птушак Беларусі. Дапамажы нам падлічыць іх!
Да зімовых ўлікаў вадаплаўных можна далучыцца з 22 студзеня па 6 лютага.

Улікі праводзяцца, каб ацаніць колькі і якіх відаў гэтых птушак зімуюць у Беларусі. Дадзеныя дапамогуць лепш планаваць дзеянні па захаванні рэдкіх відаў і арганізаваць устойлівае карыстанне паляўнічымі відамі птушак як у Беларусі, так і ў маштабах міграцыйных шляхоў.

Як праводзіць улік, чытай тут ptushki.org/news/710600.html.

Гэта яшчэ і нагода пагуляць на свежым паветры і зрабіць цікавыя назіранні. Далучайся і заахвочвай сяброў!
315 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 20:32:00
Запрашаем цябе на З’езд (злёт ) АПБ!

Штогод сябры АПБ сустракаюцца, каб падвесці вынікі папярэдняга года, паслухаць цікавыя выступы прыродаахоўнікаў і прагаласаваць за птушку наступнага года.
Сёлета З’езд АПБ пройдзе анлайн 5 лютага праз платформу Zoom!

Увага! Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2021-22 гадоў.

Для ўдзелу ў З’ездзе трэба зарэгістравацца: https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99. Абавязкова пазнач менавіта актуальную электронную пошту.
524 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 17:26:32
Фантастычная пушчанская барадатая кугакаўка!

Калі сярод звяроў Белавежскай пушчы самы знакаміты – зубр, то сярод птушак, безумоўна, – гэта барадатая кугакаўка.

Гэты рэдкі від соў Беларусі, уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу, гняздуецца ў асноўным на балотах. Вось і гэтую птушку Гарык Парусаў сфатаграфаваў на мяжы балота Дзікое ў Белавежскай пушчы.

– Нам пашчасціла больш за дзве гадзіны назіраць за савой. Нас для яе нібыта не існавала, яна сядзела на адлегласці 6-7 метраў і палявала, – расказвае Гарык.

Барадатыя кугакаўкі палююць пераважна на дробных грызуноў і птушак.
583 views14:26
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 10:34:00
Падлічым усёй краінай, колькі птушак прылятае на беларускія кармушкі!

Сёння апошні дзень акцыі #птушкілякармушкі – не прапусці! Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: ptushki.org/feeders.

Сярод усіх, хто дашле вынікі сваіх падлікаў праз форму, мы разыграем 10 значкоў-птушак!
451 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2022-01-15 14:12:00
Акцыя #птушкілякармушкі ў самым разгары!

Хто колькі птушак налічыць на сваёй кармушцы?
Назірай, лічы, дасылай вынікі праз форму ptushki.org/feeders.

Сярод удзельнікаў акцыі, якія адправяць свае назіранні, мы разыграем 10 значкоў з птушкамі.
334 views11:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-15 09:15:00
Акцыя #птушкілякармушкі пачалася!

Паўдзельнічаць ў ёй проста: гадзінку пасачы за сваёй кармушкай ды занатуй у форму ptushki.org/feeders, што за птушкі прыляцелі падсілкавацца і колькі.

Дзякуючы дадзеным мы зможам заўважыць, калі нейкіх птушак раптам стане нашмат менш, чым звычайна, і своечасова зразумець, якая дапамога ім трэба. Далучайся да акцыі!

Сярод усіх, хто дашле вынікі сваіх падлікаў праз форму, мы разыграем 10 значкоў-птушак!
274 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 15:55:09
Акцыя #птушкілякармушкі ўжо заўтра!

Рыхтуй пачастунак – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка – і прыходзь лічыць гасцей!
Таксама можна прычапіць да галінкі кавалачак несалёнага нясмажанага сала для сініц і дзятлаў. Але ні ў якім разе не кладзі ў кармушку хлеб, батон і іншую ежу з чалавечага стала!

Як паўдзельнічаць у акцыі ptushki.org/news/694895.html.
246 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 10:03:00
Хочаш працаваць у нашай камандзе дзеля захавання дзікай прыроды?

Вакансія ад АПБ: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі
ptushki.org/news/710553.html.

Абнаўляй рэзюмэ і дасылай нам да 23 студзеня!

Фота вялікай сініцы зрабіла Іна Шкурко, @ptushkafota.
567 views07:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 18:46:18
Прапануй кандыдатуру на “птушыныя праймерыз”!

5 лютага на штогадовым з’ездзе АПБ пройдуць выбары птушкі наступнага года. Будзе тры кандыдаты. Аднаго з іх вызначыць Інтэрнэт-галасаванне на нашым сайце (праймерыз).

Хто стане ўдзельнікам праймерыз, залежыць і ад цябе!

Да 18 студзеня ўключна запоўні анкету, каб прапанаваць кандыдатуру https://forms.gle/f8LFJ38edLUSwvP58

Візуал: Instagram @nastya_takaya, валанцёрка АПБ, паводле фота Юліі Алтунювай, t.me/ptushkafota.
426 views15:46
Адкрыць / каментаваць
2022-01-11 14:11:48
Ужо 15 і 16 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі!
Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: ptushki.org/feeders.

Як правільна падлічваць птушак? Лаві падказку!

1. Назіраць за кармушкай лепш за ўсё на працягу 1 гадзіны. Калі відовішча захапіла, занясі свае назіранні праз форму некалькі разоў: 1 назіранне адной чародкі птушак – 1 гадзіна.

2. Для кожнага віду птушак адзнач самую максімальную колькасць асобін гэтага віду за гадзіну. Напрыклад, калі ты бачыў(ла), як на кармушцы карміліся 4 зелянушкі, а потым прыляцелі яшчэ і іх стала 10, то гэтую колькасць зелянушак і занось у форму.

3. Калі ёсць магчымасць, агледзь дрэвы і кусты вакол кармушкі. Падлічы, колькі птушак вакол ядуць семечкі.

4. Гракоў, варон і галубоў, якія цікавяцца кармушкай, лічы таксама.

5. Пачынаць падлік лепш з прылёту чародкі птушак: у зручны для цябе час на кармушцы птушак можа не быць.

На відэа чыжык ласуецца семкамі сланечніка, аўтар – Валер Пясецкі.
462 views11:11
Адкрыць / каментаваць