Get Mystery Box with random crypto!

У гэтыя выходныя пачынаем 'перапіс” вадаплаўных птушак Беларус | Птицы "Аляпка"

У гэтыя выходныя пачынаем "перапіс” вадаплаўных птушак Беларусі. Дапамажы нам падлічыць іх!
Да зімовых ўлікаў вадаплаўных можна далучыцца з 22 студзеня па 6 лютага.

Улікі праводзяцца, каб ацаніць колькі і якіх відаў гэтых птушак зімуюць у Беларусі. Дадзеныя дапамогуць лепш планаваць дзеянні па захаванні рэдкіх відаў і арганізаваць устойлівае карыстанне паляўнічымі відамі птушак як у Беларусі, так і ў маштабах міграцыйных шляхоў.

Як праводзіць улік, чытай тут ptushki.org/news/710600.html.

Гэта яшчэ і нагода пагуляць на свежым паветры і зрабіць цікавыя назіранні. Далучайся і заахвочвай сяброў!