Get Mystery Box with random crypto!

Акцыя #птушкілякармушкі пачалася! Паўдзельнічаць ў ёй про | Птицы "Аляпка"

Акцыя #птушкілякармушкі пачалася!

Паўдзельнічаць ў ёй проста: гадзінку пасачы за сваёй кармушкай ды занатуй у форму ptushki.org/feeders, што за птушкі прыляцелі падсілкавацца і колькі.

Дзякуючы дадзеным мы зможам заўважыць, калі нейкіх птушак раптам стане нашмат менш, чым звычайна, і своечасова зразумець, якая дапамога ім трэба. Далучайся да акцыі!

Сярод усіх, хто дашле вынікі сваіх падлікаў праз форму, мы разыграем 10 значкоў-птушак!