Get Mystery Box with random crypto!

Фантастычная пушчанская барадатая кугакаўка! Калі сярод звя | Птицы "Аляпка"

Фантастычная пушчанская барадатая кугакаўка!

Калі сярод звяроў Белавежскай пушчы самы знакаміты – зубр, то сярод птушак, безумоўна, – гэта барадатая кугакаўка.

Гэты рэдкі від соў Беларусі, уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу, гняздуецца ў асноўным на балотах. Вось і гэтую птушку Гарык Парусаў сфатаграфаваў на мяжы балота Дзікое ў Белавежскай пушчы.

– Нам пашчасціла больш за дзве гадзіны назіраць за савой. Нас для яе нібыта не існавала, яна сядзела на адлегласці 6-7 метраў і палявала, – расказвае Гарык.

Барадатыя кугакаўкі палююць пераважна на дробных грызуноў і птушак.