Get Mystery Box with random crypto!

Ужо 15 і 16 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі! Падлічы віды | Птицы "Аляпка"

Ужо 15 і 16 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі!
Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: ptushki.org/feeders.

Як правільна падлічваць птушак? Лаві падказку!

1. Назіраць за кармушкай лепш за ўсё на працягу 1 гадзіны. Калі відовішча захапіла, занясі свае назіранні праз форму некалькі разоў: 1 назіранне адной чародкі птушак – 1 гадзіна.

2. Для кожнага віду птушак адзнач самую максімальную колькасць асобін гэтага віду за гадзіну. Напрыклад, калі ты бачыў(ла), як на кармушцы карміліся 4 зелянушкі, а потым прыляцелі яшчэ і іх стала 10, то гэтую колькасць зелянушак і занось у форму.

3. Калі ёсць магчымасць, агледзь дрэвы і кусты вакол кармушкі. Падлічы, колькі птушак вакол ядуць семечкі.

4. Гракоў, варон і галубоў, якія цікавяцца кармушкай, лічы таксама.

5. Пачынаць падлік лепш з прылёту чародкі птушак: у зручны для цябе час на кармушцы птушак можа не быць.

На відэа чыжык ласуецца семкамі сланечніка, аўтар – Валер Пясецкі.