Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-02-04 11:00:36 ​​ Тое, што некаторыя лебедзі застаюцца на зімоўку, – нармальна. Для птушак не гэтак страшны холад, як голад.

З пачатку 21 стагоддзя зімы ў Беларусі галоўным чынам мяккія і маласнежныя. Але ў любую зіму птушкі лёгка могуць знайсці вадаём з адкрытай вадой ці пакарміцца ў палях. Пры патрэбе лебедзі могуць пералятаць за дзень нават на сотні кіламетраў!

Падобныя выпадкі вядомы беларускім арнітолагам, якія займаюцца кальцаваннем птушак. Кольцы могуць шмат чаго расказаць не толькі пра паходжанне, але і пра паводзіны птушак.

"У мяне былі акальцаваныя лебедзі ў Брэсце, – расказвае навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Іван Багдановіч. – У 2005 годзе была экстрэмальна халодная зіма, цягам тыдня начная тэмпература апускалася ніжэй за 35 градусаў. Аднойчы раніцай лебедзі зляцелі, а менш чым праз суткі іх бачылі ў Кракаве, у 300 км ад Брэста.

А на Крыніцы каля Мінскага мора кожны год зімавала пара лебедзяў з вывадкам, у студзені самка з птушанятамі прапала, а потым вярнулася да самца адна. Аднойчы яе з птушанятамі назіралі з вывадкам недалёка ад Гданьска, а праз два дні я бачыў яе з самцом на Крыніцы ўжо без вывадка. То бок яна адвяла птушанят у вырай на традыцыйныя месцы зімоўкі, а сама вярнулася да самца".
#птушыныяцікавосткі

Да 6 лютага праводзім зімовыя ўлікі вадаплаўных – далучайся і заахвочвай сяброў ptushki.org/news/710600.html!

Фота: Віталь Некрашевіч.
354 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 11:09:37
Пакуль мы чакаем вяртання птушак з выраю, сябры Гомельскага аддзялення АПБ адправіліся ў экспедыцыю шукаць гнёзды драпежных птушак у заказніку "Выдрыца" на мяжы Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў.

Па прыгожым заснежаным лесе 14 чалавек за два дні прайшлі каля 25 кіламетраў. Убачылі шмат птушак: сярэдняга дзятла, амялушак, гілёў, крумкачоў, розных сініц (апалонікаў, масковак, чубатых, сініх, бурагаловых і сівых). На снезе бачылі сляды ваўкоў, ласёў, казуль.

І самае галоўнае – знайшлі 10 буйных гнёздаў, патэнцыйных месцаў гнездавання буйных драпежных птушак. Трэба будзе праверыць гэтыя гнёзды ўвесну, калі іх насельнікі вернуцца дадому пасля зімоўкі.

Фота: Serj Shkiper.
511 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 18:44:24
А ты бачыў(ла) гілёў у сваім горадзе за апошнія 3 гады?
Anonymous Poll
76%
Так
18%
Не
2%
Наагул ніколі не бачыў(ла)
1%
Чуў(ла)
3%
Не памятаю
318 voters580 views15:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 18:44:15
Нашы калегі з групы "Птахи України" зладзілі цікавую апытанку https://www.facebook.com/groups/314374912088175/posts/2025687587623557/, у якой высветлілася, што з 2079 чалавек, якія паўдзельнічалі ў апытанцы, 1160 чалавек (56%) за апошнія 3 гады не бачылі гілёў (снегирей)!

Прапануем праверыць, якая сітуацыя ў Беларусі, і параўнаць вынікі.

Фота: Вольга Жмура.
581 views15:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 09:24:59
Сёння Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Іх дэградацыя і страта – глабальная праблема, а захаванне і аднаўленне – задача для ўсяго чалавецтва.

Мы сабралі для цябе самыя важныя факты пра водна-балотныя ўгоддзі! Якія з іх былі табе невядомы або здзівілі найбольш? Пішы ў каментары.

Дзяліся публікацыяй з сябрамі – няхай больш людзей даведаецца пра прыродныя каштоўнасці Беларусі і свету! #wildpolesia
662 views06:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 18:10:00
Шэрая варона перамагла ў “птушыных праймерыз”! Яна набрала больш за тысячу галасоў! Усяго ў галасаванні паўдзельнічаў 2591 чалавек.

Каманда падтрымкі шэрай вароны лічыць шкодным стэрэатып, што гэтая птушка з надзвычай высокім інтэлектам – няважны ў прыродзе від. Такое стаўленне вядзе да разбурэння гнёзд, калечання і забойства птушак, жорсткага абыходжання з жывёламі і прыродай у цэлым. “Выхаванне гуманных і беражлівых адносін да прыроды можна пачаць з выхавання этычнага і рацыянальнага стаўлення да вароны”, – лічыць каманда.

Шэрая варона будзе змагацца за званне птушкі 2023 года з вялікім грыцуком (большим веретенником) і звычайнай туркаўкай (обыкновенной горлицей) – кандыдатамі ад арнітолагаў. Хто гэтае званне атрымае, 5 лютага галасаваннем вызначаць сябры АПБ на штогадовым З’ездзе арганізацыі.

2 лютага да 15.00 – апошняя магчымасць рэгістрацыі на З’езд https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99.
Далучайся да АПБ ptushki.org/anketa, каб у суботу прагаласаваць за свайго кандыдата.

Фота: Іна Шкурко.
453 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 13:42:29
Апошняя магчымасць зарэгістравацца на З'езд АПБ, які пройдзе анлайн 5 лютага праз платформу Zoom!

Форма закрыецца заўтра ў 15:00 https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99.
Удзельнічаць у З’ездзе змогуць толькі сябры АПБ 2021-22 гадоў.

Падчас З’езду, акрамя гадавых справаздач і афіцыйнай часткі, будуць цікавыя выступы, выбар птушкі 2023 года, птушыная віктарына!

Арлан-белахвост, аўтар – Markus Varesvuo.
525 views10:42
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 20:40:59
Да 18 лютага ідзе галасаванне за найлепшую марку 2021 года. На конкурс выстаўлены ў тым ліку маркі з птушкамі і звярамі: птушкай 2021 года – леляком, вяртлявай чаротаўкай (якая "спявае" на лагатыпе АПБ), сокаламі, хамяком, сонямі, палятухай і іншымі.

Мы хочам, каб асартымент птушыных і звярыных марак павялічваўся. Калі ты таксама – падтрымай іх у галасаванні https://www.belpost.by/philately/contest!
475 views17:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 13:38:44
2 лютага – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў.
Чаму гэта важна для ўсіх нас?
Водна-балотныя ўгоддзі захоўваюць запасы чыстай вады, абараняюць нас ад навадненняў, засух, пажараў, змяншаюць парніковы эфект, служаць домам для мноства відаў флоры і фаўны.

Водна-балотныя ўгоддзі ў свеце імкліва дэградуюць і знікаюць. Вучоныя папярэджваюць: разам з імі можа знікнуць і жыццё на Зямлі!

Што ты можаш зрабіць для водна-балотных угоддзяў?
Для пачатку – паказаць сваю неабыякаваць і расказаць іншым, чаму яны важныя, а іх страта небяспечная.

Далучайся да сусветнай акцыі #WorldWetlandsRun! Умовы вельмі простыя:

выберы зручны маршрут для прабежкі альбо шпацыру (асабліва здорава, калі побач будзе рака, возера, балота);

у любы час з 2-га па 5-га лютага выходзь на прабежку/пешую прагулку па маршруце;

зрабі фота альбо відэа і запосці ў сацыяльных сетках, тэгні АПБ і дадай хэштэгі #WorldWetlandsRun і #wildpolesia.

Далучайся – давай пакажам, што нас шмат і нам не ўсё роўна!
218 views10:38
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 21:39:48
Усім заставацца на месцах! Гэта рабаванне! Семкі і арахіс на стол!

Папаўзень (поползень).
Фота: Павел Сацута. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
564 views18:39
Адкрыць / каментаваць