Get Mystery Box with random crypto!

​​ Тое, што некаторыя лебедзі застаюцца на зімоўку, – нармальн | Птицы "Аляпка"

​​ Тое, што некаторыя лебедзі застаюцца на зімоўку, – нармальна. Для птушак не гэтак страшны холад, як голад.

З пачатку 21 стагоддзя зімы ў Беларусі галоўным чынам мяккія і маласнежныя. Але ў любую зіму птушкі лёгка могуць знайсці вадаём з адкрытай вадой ці пакарміцца ў палях. Пры патрэбе лебедзі могуць пералятаць за дзень нават на сотні кіламетраў!

Падобныя выпадкі вядомы беларускім арнітолагам, якія займаюцца кальцаваннем птушак. Кольцы могуць шмат чаго расказаць не толькі пра паходжанне, але і пра паводзіны птушак.

"У мяне былі акальцаваныя лебедзі ў Брэсце, – расказвае навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Іван Багдановіч. – У 2005 годзе была экстрэмальна халодная зіма, цягам тыдня начная тэмпература апускалася ніжэй за 35 градусаў. Аднойчы раніцай лебедзі зляцелі, а менш чым праз суткі іх бачылі ў Кракаве, у 300 км ад Брэста.

А на Крыніцы каля Мінскага мора кожны год зімавала пара лебедзяў з вывадкам, у студзені самка з птушанятамі прапала, а потым вярнулася да самца адна. Аднойчы яе з птушанятамі назіралі з вывадкам недалёка ад Гданьска, а праз два дні я бачыў яе з самцом на Крыніцы ўжо без вывадка. То бок яна адвяла птушанят у вырай на традыцыйныя месцы зімоўкі, а сама вярнулася да самца".
#птушыныяцікавосткі

Да 6 лютага праводзім зімовыя ўлікі вадаплаўных – далучайся і заахвочвай сяброў ptushki.org/news/710600.html!

Фота: Віталь Некрашевіч.