Get Mystery Box with random crypto!

​​ Птушка 2022 года – белая сініца (князёк). АПБ падрыхтавала | Птицы "Аляпка"

​​ Птушка 2022 года – белая сініца (князёк). АПБ падрыхтавала падарунак для таго, хто першым заўважыць яе анлайн birdwatch.by/stalouka-2022!

Каб паназіраць за белай сініцай "ужывую", арнітолагі і бёрдвочары з Заходняй Еўропы спецыяльна едуць на Палессе: у Беларусі гэтая птушка сустракаецца толькі там. Мы ж запрашаем далучыцца да пошукаў белай сініцы, дзе б вы ні былі – анлайн!

Каб прывабіць птушку года, у аграсядзібе "Крэмнае" непадалёк ад Турава ўсталявалі кармушку. Непадалёк ад вёскі рэгулярна гняздуе белая сініца. Яе прылёт у птушыную "сталоўку" несумненна стане падзеяй.

Анлайн-трансляцыя birdwatch.by/stalouka-2022 з кармушкі вядзецца круглыя суткі. Назірай за ёй і ўдзельнічай у конкурсе.

Што трэба рабіць?
Прайсці па спасылцы birdwatch.by/stalouka-2022 і падключыцца да трансляцыі;
Дачакацца прылёту белай сініцы (яе лёгка пазнаць – паглядзі на фота!);
Зрабіць скрыншот, на якім добра відаць птушку года;
Даслаць здымак на электронную скрыню ptushkahoda@ptushki.org.

Першаму ўдзельніку, які дашле нам здымак белай сініцы на кармушцы, мы ўручым класныя падарункі ад птушкі года! Таксама прыз чакае і таго, хто заўважыць (і пацвердзіць скрыншотамі) найбольшую колькасць візітаў белых сініц на кармушку да канца лютага. Скрыншоты павінны быць зроблены ў розныя дні!

Фота Андрэя Шэўчыка.