Get Mystery Box with random crypto!

Уключай гук! Сойка капіюе лебедзя-шыпуна! У лесе звычайна с | Птицы "Аляпка"

Уключай гук! Сойка капіюе лебедзя-шыпуна!

У лесе звычайна сойка выдае сябе гучным голасам, яна ўтварае рэзкі хрыплы крык "кррэээч".
Але як умела яна пераймае крыкі іншых птушак! Паўтарае пералівы шпака і асабліва добра імітуе галасы дзённых драпежных птушак. А яшчэ сойка лёгка навучаецца імітаваць любыя гукі – нават чалавечы голас і стук сякеры.

Вось і цяпер яна капіюе лебедзя-шыпуна, але часам усё ж такі прарываецца яе сапраўдная "гарлапаністая" натура.

Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2022 і падглядай за прыгодамі птушак і звяроў!