Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль мы чакаем вяртання птушак з выраю, сябры Гомельскага ад | Птицы "Аляпка"

Пакуль мы чакаем вяртання птушак з выраю, сябры Гомельскага аддзялення АПБ адправіліся ў экспедыцыю шукаць гнёзды драпежных птушак у заказніку "Выдрыца" на мяжы Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў.

Па прыгожым заснежаным лесе 14 чалавек за два дні прайшлі каля 25 кіламетраў. Убачылі шмат птушак: сярэдняга дзятла, амялушак, гілёў, крумкачоў, розных сініц (апалонікаў, масковак, чубатых, сініх, бурагаловых і сівых). На снезе бачылі сляды ваўкоў, ласёў, казуль.

І самае галоўнае – знайшлі 10 буйных гнёздаў, патэнцыйных месцаў гнездавання буйных драпежных птушак. Трэба будзе праверыць гэтыя гнёзды ўвесну, калі іх насельнікі вернуцца дадому пасля зімоўкі.

Фота: Serj Shkiper.