Get Mystery Box with random crypto!

Шэрая варона перамагла ў “птушыных праймерыз”! Яна набрала б | Птицы "Аляпка"

Шэрая варона перамагла ў “птушыных праймерыз”! Яна набрала больш за тысячу галасоў! Усяго ў галасаванні паўдзельнічаў 2591 чалавек.

Каманда падтрымкі шэрай вароны лічыць шкодным стэрэатып, што гэтая птушка з надзвычай высокім інтэлектам – няважны ў прыродзе від. Такое стаўленне вядзе да разбурэння гнёзд, калечання і забойства птушак, жорсткага абыходжання з жывёламі і прыродай у цэлым. “Выхаванне гуманных і беражлівых адносін да прыроды можна пачаць з выхавання этычнага і рацыянальнага стаўлення да вароны”, – лічыць каманда.

Шэрая варона будзе змагацца за званне птушкі 2023 года з вялікім грыцуком (большим веретенником) і звычайнай туркаўкай (обыкновенной горлицей) – кандыдатамі ад арнітолагаў. Хто гэтае званне атрымае, 5 лютага галасаваннем вызначаць сябры АПБ на штогадовым З’ездзе арганізацыі.

2 лютага да 15.00 – апошняя магчымасць рэгістрацыі на З’езд https://forms.gle/8rtSfJoRBMo18Vh99.
Далучайся да АПБ ptushki.org/anketa, каб у суботу прагаласаваць за свайго кандыдата.

Фота: Іна Шкурко.