Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-01-30 10:26:00
Зіма працягваецца, і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак.

У кармушкі раім класці
несалёныя і нясмажаныя семкі сланечніка, чорныя альбо лушчаныя (ад іх менш смецця). Калі ж душа просіць разнастайнасці, можна дадаць любыя арэхі ці кавалачак несалёнага сала. Звярні ўвагу і раскажы сябрам, што хлеб у любым выглядзе, няважна, чорны гэта хлеб, батон ці печыва, птушкам даваць не варта: ён не дасць ім энергіі перажыць халодныя ночы.

Калі ў цябе не было часу павесіць кармушку, але з’явілася натхненне – раім звярнуцца да адмысловай падказкі ptushki.org/news/709594.html.

Фота: @ptu6ki.
332 views07:26
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 11:05:16
Адважны маленькі герой у масцы і плашчы пранізвае мячом каварнага злыдня!

Сіняя сініца (обыкновенная лазоревка).
Фота: Павел Сацута. Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
538 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 18:57:09
Знаёмся: балотная чарапаха – жыхарка Палесся! Гэта адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны – яму больш за 150 мільёнаў гадоў.

Чарапахам пагражаюць шматлікія драпежнікі. Лісы, ваўкі, рысі, янотападобныя сабакі разбураюць кладкі, ядуць яйкі і чарапашанят.

Але самая вялікая пагроза для віду – дэградацыя і страта звыклых месцаў пражывання: балот, рачных поймаў. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” знойдзена і перададзена пад ахову 12 месцаў пражывання балотнай чарапахі.

Толькі некаторыя сярод ахоўных мер – забарона відаў гаспадарчай дзейнасці, якія могуць нашкодзіць папуляцыі (меліярацыя, здабыча карысных выкапняў, суцэльнае высяканне лесу, выкарыстанне ўгнаенняў, выпасанне свойскай жывёлы), абмежаванне хуткасці руху транспарту і выкарыстання цяжкай тэхнікі. #wildpolesia

Фота: Ігар Бышнёў (AVES).
250 views15:57
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 09:30:00
Можна вечна глядзець на агонь, ваду і на тое, як гілі ненасытна ядуць крылаткі ясеняў!

Узімку гілі харчуюцца таксама насеннем пладоў каліны, абляпіхі, рабіны, клёна, бэзу. Таму калі хочаш іх убачыць, асабліва ўважліва аглядай гэтыя кусты і дрэвы. Калі пад рабінай або калінай усё чырвонае ад мякаці ягад, а пад ясенем ці клёнам на свежым снезе панакідана шмат крылатак, гэта знак, што проста цяпер тут харчуюцца або нядаўна харчаваліся гілі!

Фота: Вольга Жмура.
488 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 20:03:00
Паглядзі на гэта ўзрушальнае бурлівае жыццё з анлайн-кармушкі на ўскрайку Белавежскай пушчы!

Калі хочаш убачыць больш прыгод птушак і звяроў, падключайся да анлайн-трансляцыі тут birdwatch.by/stalouka-2022!
Сёння ўранку завітвала ліса, а ў абед – арланы-белахвосты.

Колькі відаў птушак бачыш на відэа?
399 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-27 10:55:19
Колькі вадаплаўных птушак на тваім вадаёме?
Да 6 лютага лічым разам лебедзяў і качак – далучайся і заахвочвай сяброў!

Улікі праводзяцца, каб ацаніць колькі і якіх відаў гэтых птушак зімуюць у Беларусі. Гэта дазволіць лепш планаваць дзеянні па іх захаванні і на ўзроўні краіны, і на міжнародным узроўні.

Як праводзіць улік, чытай тут ptushki.org/news/710600.html.

Фота: Віталь Некрашэвіч, @ptushkafota.
162 views07:55
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 17:48:19
Ці ёсць важныя і не важныя птушкі? Ці бываюць птушкі добрыя і птушкі кепскія? Ці можна кагосьці з іх крыўдзіць? Мы лічым, што не!

Так і ў праймерыз усе птушыныя кандыдаты – цудоўныя!

Падтрымліваючы свайго кандыдата, памятай, што агітаваць важна не супраць кагосьці, а за свайго.

Напішы пост з 5 перавагамі свайго кандыдата.
Раскажы 5 сябрам, чаму варта прагаласаваць за тую птушку, якую падтрымліваеш ты.
Зайдзі ў форму і прагаласуй сам(а) ptushki.org/birdoftheyear.

Кандыдат, які набярэ найбольш галасоў у птушыных праймерыз, пазмагаецца за званне птушкі 2023 года з двума іншымі відамі, намінаванымі арнітолагамі. Выбары птушкі 2023 года пройдуць падчас З’езду сябраў арганізацыі, які будзе праводзіцца анлайн 5 лютага.

Фота: @ptu6ki.
487 views14:48
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 11:51:35
Калі дзверы аўтобуса адчыняюцца і туды забягаюць дзеці.

Фота Анастасіі Бузінаевай.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота – далучайся да чату @ptushkafota.
579 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 17:41:55
Мы працягваем тэрмін падачы заявак на вакансію "Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі" ptushki.org/news/710553.html.

Абнаўляй рэзюмэ і дасылай нам да 31 студзеня! Далучайся да нашай прыродаахоўнай каманды!

Фота дразда-піскуна – @ptu6ki.
588 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 12:27:28 ​​ Птушка 2022 года – белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка. І яна шмат чым можа здзівіць!

Чытай 10 фактаў пра яе! Колькі з гэтых пунктаў ты не ведаў_ла?

1. Белая сініца мае яшчэ адну назву – князёк, сапраўдны князёк сярод сініц!

2. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі яшчэ з першага выдання. Колькасць у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе ўсяго ў 500-800 пар.

3. Птушка меншая за вераб’ёў: вага да 16 г, размах крылаў да 21 см. У кладцы да 11 яек. Два тыдні птушкі іх наседжваюць і столькі ж выкормліваюць птушанят.

4. Гняздуе ў Беларусі і Украіне толькі ў Палессі і нават узімку не пакідае яго. Птушкі канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках. Тут белая сініца ўтварае ізаляваную папуляцыю. Асноўны ж арэал расцягнуўся паласой ад Масквы да Японскага мора.

5. Для гнездавання птушцы патрэбны дубровы, чорнаалешнікі і старыя вербалозы, якія ўвесну заліваюцца вадой падчас паводкі. Таму менавіта вакол Прыпяці птушкі і жывуць і нідзе болей на захад, поўнач ці поўдзень.

6. Пры ўтварэнні пары самец робіць адмысловы рытуал – корміць самачку.

7. У красавіку, калі ў белай сініцы пачынаецца гнездавы сезон, яе лёгка заўважыць: самец вельмі актыўна спявае на сваім участку. А вось падчас выкормлівання птушанят белыя сініцы паводзяцца як партызаны — хаваюцца.

8. Гняздо робіць, як і іншыя сініцавыя, у дупле, вядомыя выпадкі гнездавання ў шчылінах дамоў. Не цураецца людзей і часта селіцца ў населеных пунктах. З задавальненнем займае сінічнікі – штучныя дуплянкі. Гнёзды часта робіць нізка, часам усяго на паўметра ад зямлі!

9. Узімку яе можна пабачыць у густых зарасніках трыснягу па поймах рэк. Яна расшчапляе моцнай дзюбай цвёрдыя сцёблы трыснягу і парасонавых раслін, адшукваючы схаваных там лічынак казурак. Узімку можа есці і насенне.

10. Белая сініца — адзін з самых папулярных відаў беларускіх птушак за мяжой, шмат турыстаў прыязджае да нас на Палессе, каб пабачыць менавіта яе.

Фота Андрэя Шэўчыка.
247 views09:27
Адкрыць / каментаваць