Get Mystery Box with random crypto!

Зіма працягваецца, і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай пту | Птицы "Аляпка"

Зіма працягваецца, і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак.

У кармушкі раім класці
несалёныя і нясмажаныя семкі сланечніка, чорныя альбо лушчаныя (ад іх менш смецця). Калі ж душа просіць разнастайнасці, можна дадаць любыя арэхі ці кавалачак несалёнага сала. Звярні ўвагу і раскажы сябрам, што хлеб у любым выглядзе, няважна, чорны гэта хлеб, батон ці печыва, птушкам даваць не варта: ён не дасць ім энергіі перажыць халодныя ночы.

Калі ў цябе не было часу павесіць кармушку, але з’явілася натхненне – раім звярнуцца да адмысловай падказкі ptushki.org/news/709594.html.

Фота: @ptu6ki.