Get Mystery Box with random crypto!

Можна вечна глядзець на агонь, ваду і на тое, як гілі ненасытн | Птицы "Аляпка"

Можна вечна глядзець на агонь, ваду і на тое, як гілі ненасытна ядуць крылаткі ясеняў!

Узімку гілі харчуюцца таксама насеннем пладоў каліны, абляпіхі, рабіны, клёна, бэзу. Таму калі хочаш іх убачыць, асабліва ўважліва аглядай гэтыя кусты і дрэвы. Калі пад рабінай або калінай усё чырвонае ад мякаці ягад, а пад ясенем ці клёнам на свежым снезе панакідана шмат крылатак, гэта знак, што проста цяпер тут харчуюцца або нядаўна харчаваліся гілі!

Фота: Вольга Жмура.