Get Mystery Box with random crypto!

Знаёмся: балотная чарапаха – жыхарка Палесся! Гэта адзін з сам | Птицы "Аляпка"

Знаёмся: балотная чарапаха – жыхарка Палесся! Гэта адзін з самых старажытных відаў беларускай фаўны – яму больш за 150 мільёнаў гадоў.

Чарапахам пагражаюць шматлікія драпежнікі. Лісы, ваўкі, рысі, янотападобныя сабакі разбураюць кладкі, ядуць яйкі і чарапашанят.

Але самая вялікая пагроза для віду – дэградацыя і страта звыклых месцаў пражывання: балот, рачных поймаў. Да маштабнай меліярацыі Палесся балотная чарапаха была шырока распаўсюджана. Сёння яна ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” знойдзена і перададзена пад ахову 12 месцаў пражывання балотнай чарапахі.

Толькі некаторыя сярод ахоўных мер – забарона відаў гаспадарчай дзейнасці, якія могуць нашкодзіць папуляцыі (меліярацыя, здабыча карысных выкапняў, суцэльнае высяканне лесу, выкарыстанне ўгнаенняў, выпасанне свойскай жывёлы), абмежаванне хуткасці руху транспарту і выкарыстання цяжкай тэхнікі. #wildpolesia

Фота: Ігар Бышнёў (AVES).