Get Mystery Box with random crypto!

​​ Ясным марозным днём захавальнікі дзікай прыроды Палесся ад | Птицы "Аляпка"

​​ Ясным марозным днём захавальнікі дзікай прыроды Палесся адправіліся да Прыпяці, каб падлічыць вадаплаўных птушак. Іх чакала цікавая знаходка: вялікае гняздо на дрэве.

Непадалёк назіралі арлана-белахвоста – самую буйную драпежную птушку Беларусі з размахам крылаў да 2,5 метра! Арлан-белахвост уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Цалкам магчыма, знойдзенае гняздо – менавіта яго жытло. Ці так гэта, трэба ўдакладніць. Але знаходка ў любым выпадку важная: вялікія гнёзды ў лесе часта належаць “чырванакніжным” птушкам. У такім выпадку ахове падлягае не толькі дрэва з гняздом, але і значны ўчастак лесу вакол яго!

Што рабіць, калі знойдзеш вялікае гняздо, якое можа належаць рэдкай птушцы?

Максімальна дакладна вызначы месцазнаходжанне: каардынаты альбо напрамак і адлегласць ад вядомых аб’ектаў (населеных пунктаў, вадаёмаў і інш.).

Зрабі фота, па магчымасці падрабязна апішы дрэва, гняздо і тое, што знаходзіцца навокал. Калі пад гняздом ёсць пер’е, рэшткі здабычы, таксама зафіксуй гэта.

Звярні ўвагу на гаспадарчую дзейнасць, якая вядзецца паблізу (нарыхтоўка лесу і інш.). Паглядзі, ці няма на дрэвах побач пазнак – гэта можа сведчыць, што іх збіраюцца высякаць.

Сабраныя матэрыялы перадай у Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах (калі гаворка пра від жывёл) альбо ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (калі гаворка пра расліну). #wildpolesia

Фота Юліі Ляшкевіч.