Get Mystery Box with random crypto!

Званок у АПБ: учора, 16 лютага, у вёску Стайкі (Івацэвіцкі раё | Птицы "Аляпка"

Званок у АПБ: учора, 16 лютага, у вёску Стайкі (Івацэвіцкі раён) прыляцелі 4 белыя буслы і ўжо пачалі абнаўляць гнёзды!

На анлайн-трансляцыі birdwatch.by/stalouka-2022 гучаць крыкі шэрых жураўлёў, гагатанне шэрых гусей, галасы гусей-гуменніц. Некалькі разоў было чуваць пазыўку палявых жаўрукоў. Спяваюць сініцы, зелянушкі. Мяўкаюць сойкі! Чутны барабанны пошчак дзятлаў.

Сустракаем вясну, сябры!