Get Mystery Box with random crypto!

Птицы "Аляпка"

Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка" П
Лагатып тэлеграм-канала ptushki — Птицы "Аляпка"
Адрас канала: @ptushki
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Полезная инфа и фото увиденных мною птиц

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 43

2021-07-06 17:05:00
Птушаняты вясковых ластавак ужо лётаюць!

Глядзі, які кароткі хвосцік у малечы. Пасталее – на хвасце адрастуць доўгія касіцы, па якіх можна лёгка адрозніць вясковую ластаўку ад гарадской і зямлянкі.

Фота: Makoto Miharu, t.me/ptushkafota.
248 views14:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 10:28:29
Ты ведаеш, каму гэта адправіць.

На малюнку зебравыя амадыны, натуральны арэал – Малыя Зондскія астравы, Аўстралія.
266 views07:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 20:13:00
"Стоп! Пакажыце вашыя квіткі.
Усё добра, можаце плыць далей."


Відэа: Іна Шкурко, шэрая чапля і самка качкі-крыжанкі (кряквы) з вывадкам. #птушкажарт
353 views17:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 17:05:01
Новыя птушыныя маркі ад Белпошты, да стварэння якіх спрычыніліся і мы. Сустракай серыю "Сокалы"!

На марках – самкі і самцы трох відаў беларускіх сокалаў з нацыянальнай Чырвонай кнігі: сокал-дрымлюк (дербник), сокал-пустальга (пустельга) і сокал-шулёнак (кобчик).

Падумай, хто быў бы рады атрымаць ад цябе "птушыную карэспандэнцыю" і перадай прывітанне дарагім і важным табе людзям!

7 ліпеня на галоўпаштамце адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.
405 views14:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 13:02:17
#Cлабодка, касцёл Божага Провіду
1940-ыя / сучасны стан
Вельмі прыгожы храм, адзін з сымбаляў Браслаўшчыны. Цудоўна захаваўся да нашага часу. Дзякуючы рэстаўратарам, казачна выглядае не толькі звонку, але і ўнутры.
(фота: Norma Kirinovich )
412 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 13:02:16 У межах акцыі #беларускіпанядзелак хочам расказаць пра цікавы праект, які ладзіць сябра АПБ.

Палявая пошта @poshtabel – гэта канал, дзе ты можаш убачыць гісторыю Беларусі на старых паштоўках і здымках. Там публікуюцца і сучасныя фота гэтых жа мясцін, можна пабачыць, як змянілася наша краіна за стагоддзе.

Спадзяемся, табе будзе цікава, далучайся.
407 viewsedited  10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:00:01
Белыя буслы кажуць табе "Дабранач!".

Гэтыя птушкі спяць на адной назе. Пры гэтым яны перыядычна, не абуджаючыся, а цалкам рэфлекторна, змяняюць стомленую нагу на іншую.

А падчас пералётаў белы бусел можа спаць у паветры. Стаміўшыся, птушка перамяшчаецца ў цэнтр чарады і дрэмле да 10 хвілінаў, заплюшчыўшы вочы і не губляючы вышыню. У гэты час у бусла зніжаецца частата сэрцабіцця, а арыентуецца ён на слых.

Фота: Кацярына Раханская. #птушыныяцікавосткі
448 views19:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 11:04:00
Як уратаваць балотных чарапах? Большасць свежых кладак знішчаюць лісы, бадзяжныя сабакі і іншыя драпежнікі.

Сябры Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ @ptushkiBrest з валанцёрамі накрываюць кладкі металічнымі сеткамі: малым чарапашанятам пасля вылуплення лёгка выбрацца вонкі, а вось драпежнікам раскапаць кладку практычна немагчыма.

Калі наша каманда прыйшла на месца “чарапашынага раддому”, некаторыя кладкі ўжо былі разбураныя, а праз некалькі дзён мы знайшлі побач нару лісы. Спадзяёмся, да рэшты кладак драпежнікі не дабяруцца.

Фота Аляксандра Сербуна, Надзеі Цярлецкай і Юры Янкевіча.
186 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:30:35
Птушкам і дзікай прыродзе важная падтрымка па ўсёй Беларусі!

Таму абвяшчаем рэгіянальную акцыю ліпеня.
Усім НОВЫМ сябрам ліпеня з усіх абласцей, акрамя Мінскай, мы дорым запрашэнне на птушыную экскурсію з арнітолагам.

Увага! Экскурсія групавая і пройдзе ў кожным абласным горадзе, акрамя Мінска: у Віцебску, Гродна, Брэсце, Магілёве і Гомелі. Мы пастараемся падабраць найбольш зручную для ўсіх дату экскурсіі, а калі будзе шмат удзельнікаў, прапануем 2 даты на выбар.

Тыя, хто ўжо з намі, – не крыўдуйце, калі ласка: і ў Мінску, і ў іншых гарадах неўзабаве плануецца шмат цікавостак і нагод для нашых сустрэч. А пакуль дапамажы зрабіць наш голас у абарону роднай прыроды мацнейшым – запрасі сяброў у АПБ!

Далучайся да аховы дзікай прыроды ptushki.org/anketa.
273 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 09:21:00
Чорнага бусла няпроста пабачыць, бо ён селіцца ў лясах, часта забалочаных. Але ці вядома табе, што адна пара можа мець адразу два гнязды на адлегласці 150-1000 м і займаць адзін год адно, а іншы другое?

Калі тэмпература ў гняздзе вельмі высокая і можа пагражаць жыццю птушанят ці яйкам, бацькі апырскваюць гняздо вадой, якую прыносяць у дзюбе. Так яны паніжаюць тэмпературу.

Фота: Кацярына Раханская. #птушыныяцікавосткі
284 views06:21
Адкрыць / каментаваць