Get Mystery Box with random crypto!

І такія птушкі завітваюць на кармушку. Гэта шуляк-карагольчык | Птицы "Аляпка"

І такія птушкі завітваюць на кармушку. Гэта шуляк-карагольчык (перепелятник), і прыляцеў ён, вядома, не па семкі.

Шуляк-карагольчык – драпежнік-арнітафаг, 96% яго здабычы – птушкі малой і сярэдняй велічыні.
Самкі буйнейшыя за самца, таму і іх здабыча можа адрознівацца. Самкі ловяць буйнейшых птушак – памерам да голуба, самец жа нападае на дробных птушак – сініц, зелянушак, драздоў, берасцянак (зябликов), дзятлаў і іншых.

Дарослая пара за год з'ядае ў сярэднім 2200 птушак памерам з верабʼя, вывадак у перыяд выкормлівання – каля 400 птушак.

Відэа: Максім Сяліцкі.