Get Mystery Box with random crypto!

​​Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і фее | Птицы "Аляпка"

​​Блізяцца святы, і многія пачынаюць запасацца петардамі і феерверкамі. Мы заклікаем устрымацца ад іх выкарыстання: шкода дзікім жывёлам ад іх можа быць значная!

Выбухі – стрэс для дзікіх жывёл. Петарды і ракеты запускаюць звычайна позна ўвечары і ўначы, калі цёмна. Большасць птушак у гэты час спіць. Калі пачынаюцца выбухі, чароды ўздымаюцца, але кепска арыентуюцца і могуць проста разбіцца аб будынкі. Так, на Новы год у Празе падчас запуску феерверкаў на рацэ Влтаве лебедзі-шыпуны спалохаліся і ўзляцелі, але ў цемры сутыкнуліся з мостам і будынкамі.

Выбухі палохаюць не толькі дзікіх, але і свойскіх жывёл. Кожны год у час зімовых свят з’яўляецца процьма абвестак гаспадароў сабак, якія шукаюць сваіх гадаванцаў, што спалохаліся гучных выбухаў і збеглі.

Кітайскія ліхтарыкі таксама вельмі небяспечныя, бо лёгка могуць стаць прычынай пажару. У заапарку ў Крэфельдзе (Германія) у навагоднюю ноч праз кітайскі ліхтарык здарыўся пажар, які цалкам спаліў Дом малпаў. Тады згарэла больш за 30 жывёлаў.

Калі ласка, не ўзрывай петард і салютаў, не запускай кітайскія ліхтарыкі — дбай пра дзікіх і свойскіх жывёл, што жывуць побач!