Get Mystery Box with random crypto!

Яшчэ адзін рэдкі і незвычайны від з Палесся – жук-рагач. Гэ | Птицы "Аляпка"

Яшчэ адзін рэдкі і незвычайны від з Палесся – жук-рагач.

Гэта самы вялікі жук у Беларусі – даўжыня цела можа дасягаць 8 сантыметраў! Рагача лёгка пазнаць па вялікіх разгалінаваных “рагах” (насамрэч гэта не што іншае як яго сківіцы!)

Лічынкі насякомага развіваюцца вельмі доўга – некалькі гадоў. У гэты час яны харчуюцца спарахнелай драўнінай.

Жук-рагач уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Адна з асноўных пагроз для яго – вырубка старых шыракалісцевых лясоў, асабліва дуброў, выдаленне сухастойных дрэў і ветравалаў.

У 2021 годзе ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў” #wildpolesia перададзена пад ахову 15 месцаў пражывання жука-рагача.

Цяпер там прадпісана захоўваць старыя і засохлыя дрэвы, заселеныя жукамі і іх лічынкамі, забаронена прымяняць хімікаты, паліць сухую расліннасць і адходы лесанарыхтоўкі.