Get Mystery Box with random crypto!

Ласка. Агрэгатны стан – вадкасць. Узімку ў ласкі белая аф | Птицы "Аляпка"

Ласка. Агрэгатны стан – вадкасць.

Узімку ў ласкі белая афарбоўка футра, што маскіруе яе пад снег. Але ўжо ў сакавіку-красавіку будзе адбывацца змена зімовага белага футра на летні буравата-карычневы. Белымі і пасля вясновай лінькі застаюцца ніжняя частка цела і ўнутраныя часткі канцавін.

Нягледзячы на тое, што звярок здаецца вельмі мілым, гэта сапраўдны драпежнік.

Ласка вельмі спрытная, хутка бегае, добра лазіць і плавае, адзначаецца вялікай смеласцю і агрэсіўнасцю. Гэта небяспечны вораг для ўсіх дробных жывёл. Ежу яе складаюць розныя грызуны, дробныя птушкі, яшчаркі, змеі, жабы, казуркі.

Дзякуй за цудоўныя фота @ptu6ki.