Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-08-23 11:32:29
#Слоўнічак: РЫБЫ. Мянтуз пад карчом — пра каго гэта?

(па-расейску — па-беларуску)
щукашчупáк
пескарьпячкýр (мн. печкуры́)
плотваплотка
окуньакýнь (мн. акунí)
угорьвугóр (мн. вугры́)
налиммянтýз (мн. ментузы́); мянёк
форельстронга
а таксама
клеватьбрацца
Хорошего клёва!Рыбна табе! (і адказ: — Хоць ня рыбна, але юшна!)

І больш падрабязна:

* расейскі пескарь — „премудрый“, а беларускі пячкур які?
* ці зьвязаны нарачанскі вугор з краінай гуляшу Вугоршчынай?
* зь якой рыбай параўноўваюць сытае дзіця?
* што яшчэ зычаць рыбаку? —

у АРТЫКУЛЕ

https://s3.amazonaws.com/anynews/r.html#https://www.svaboda.org/a/slounicak-ryby/31423884.html
100 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 11:32:40
Палітвязень Андрэй Кузьнечык з-за кратаў вучыць дзетак беларускай мове — празь вершы

Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык працягвае пісаць кранальныя вершы сваім дзецям — 8-гадовай Яніне і 3-гадоваму Мацьвею. Гэтым разам зь верша бацькі дзеці даведаліся пра ажыны.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31998011.html

З ВПН або з-за мяжы
250 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 10:14:50
ЯК САКАВІТА (І ЦЭНЗУРНА) ВЫЛАЯЦЦА ПА-БЕЛАРУСКУ

Жадаем удала адказаць на пытаньні, набрацца спрадвечнай мудрасьці зь невычэрпных народных крыніцаў і перадаць эстафэту свайму бліжняму: „Каб цябе паля́руш, боўдзіла! Ану прайдзі гэты тэст!”
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31996076.html
108 viewsedited  07:14
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 18:22:04 СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ: ад „ЖЫВЕ!“ да „ЯБАЦЕК“

Рэвалюцыя, якая пачалася ў 2020 годзе, зьмяніла мову беларусаў. Словы „Жыве!“ і „Далучайся!“ сталі паролямі. Бяскрыўдныя словы набылі новыя непрыемныя значэньні, як „аліўкі“. Русізмы-барбарызмы „красаўцы“ і „ябацькі“ занялі сваё месца ў апісаньнях падзеяў двухгадовай даўніны.
Слоўнік рэвалюцыі — і пра сьветлае, і пра змрочнае, бо мова апісвае рэальнасьць.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/slounik-revalucyi/31995983.html
170 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 13:38:24
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А ґвалту мы дамо адпор!


18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Косьцевіч (псэўданім Краўцоў Макар) — стваральнік нацыянальнага гімну. Пэдагог, публіцыст, перакладнік, паэт. І вайсковец БНР.

Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў гэты ваяцкі марш?
Бо ў ім беларусы бяруць свой лёс у свае рукі:

* мы выйдзем
* мы дамо адпор
* мы адродзім жыцьцё Рэспублікі сваей —

абвесны лад дзеяслова, ніякіх просьбаў і плачаў. Вораг пачуе й пабачыць імя і сілу беларуса, які сам вырашае свой лёс.

У артыкуле Вінцука Вячоркі ёсьць і фанаграмы гімнаў:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/himn-i-dziejaslovy/29837829.html
291 viewsedited  10:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-17 12:39:31 Як па-беларуску „пылесос“ і прычым тут Зьмей Гарынавіч

У савецкім слоўніку „пыласос“. Але па-беларуску ня можа быць „сос“. Ён пыл сьсе або смокча.

Па-польску odkurzacz, беларусы Падляшша скалькавалі — адпы́львач.
А ў слоўніку беларускай мовы Івана Насовіча (XIX стагодзьдзе) смок — „насос“. Ды нават у XVII стагодзьдзі так было: „смок, што ваду выцягае“.

Таму і пыласмок — добрае слова для сучаснае прылады.

У таго ж Насовіча „смок“ яшчэ азначае „тое самае, што цмок“. Слова цмок ‘міталягічная істота’ — чыста беларускае.

Цмок — жыхар зацішных і вільготных мясьцінаў. Ясна, што менавіта ў палескай рацэ Гарыні жыве вядомы прадстаўнік віду — наш Цмок Гарынскі, якога ў іншых землях, дзе слова цмок ня ведаюць, назвалі „Зьмей Гарынавіч“

Падрабязна — у артыкуле
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/27935019.html
378 viewsedited  09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 19:31:56 Кастусь Каліноўскі: „Выпрам погань самі!“ Знайшліся невядомыя беларускія тэксты нацыянальнага героя
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31989111.html
196 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 12:24:15
ЖНІВЕНЬСКАЕ НЕБА ПА-БЕЛАРУСКУ

Запомнім проці ночы:

* Млечны Шлях — народная назва Птушыны Шлях
* Палярная Зорка — Зорны Кол
* Вэнэра — Мілавіца, Зараніца, Вечарніца
* Вялікая і Малая Мядзьведзіца — Вялікі і Малы Воз
* Пляяды — Сіта
* Пояс Арыёна — Тры Каралі, Касцы
* Авен — Баран
* Цялец — Бык
* Дзева — Дзяўчына
* Вадалей — Вадаліў

Зоркі, плянэты, сузор’і маюць спрадвечныя беларускія імёны. Вэнэра — ня толькі Мілавіца. Яна ж, але вечаровая — Вечарніца (Вячорка), ранішняя — Зараніца (Заранка).

Галяктыка ад грэцкага
Γαλαξίας “малочны”, ад груднога малака багіні Геры. Але „Млечны шлях“ не кладзецца ў беларускі гукавы лад. У народзе: Дарога Птушкам або Дарога ў Вырай, Божая Дарога, Зорны Шлях, Дарога ў Рым ці Ерусалім. Асноўная ж беларуская назва — Птушыны Шлях.

Вялікі і Малы Воз — грэцкія Мядзьведзіцы. Сапраўды, нагадваюць аглоблю і калёсы. Варыянты Ільлёў Воз, Перуноў Воз.

Падрабязна тут:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/27953993.html
347 viewsedited  09:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-13 12:09:41
ТЭСТ: ЦІ ВЕДАЕМ МЫ, У ЯКІМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСКАЯ МОВА?

Гэты тэст — на сур’ёзную тэму, вастрыня якой толькі нарастае.
Колькі нас, беларускамоўных? Што такое „дзяржаўнасьць мовы“? Выяўляецца, ня ўсе гэта правільна разумеюць. Тэст асьветніцкі, пазнавальны.
Посьпехаў!
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31985530.html
312 views09:09
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 19:03:53
На бутэльках Pepsi зьявіцца беларуская мова

Неўзабаве бутэлькі Pepsi Max зь беларускамоўнай этыкеткай зьявяцца ў гандлёвых сетках, адказалі вытворцы Pepsi на ліст «моўных інспэктараў» Ігара Случака і Аліны Нагорнай. Пра гэта Нагорная паведаміла ў фэйсбуку. «Для іншых безалькагольных напояў пытаньне аб разьмяшчэньні інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана», — дадалі ў кампаніі.

З 2017-га Случак і Нагорная атрымлівалі ад кампаніі адказы, што на этыкетках Pepsi ня можа быць беларускай мовы.
428 views16:03
Адкрыць / каментаваць