Get Mystery Box with random crypto!

Як па-беларуску „пылесос“ і прычым тут Зьмей Гарынавіч У саве | Толькі пра мову

Як па-беларуску „пылесос“ і прычым тут Зьмей Гарынавіч

У савецкім слоўніку „пыласос“. Але па-беларуску ня можа быць „сос“. Ён пыл сьсе або смокча.

Па-польску odkurzacz, беларусы Падляшша скалькавалі — адпы́львач.
А ў слоўніку беларускай мовы Івана Насовіча (XIX стагодзьдзе) смок — „насос“. Ды нават у XVII стагодзьдзі так было: „смок, што ваду выцягае“.

Таму і пыласмок — добрае слова для сучаснае прылады.

У таго ж Насовіча „смок“ яшчэ азначае „тое самае, што цмок“. Слова цмок ‘міталягічная істота’ — чыста беларускае.

Цмок — жыхар зацішных і вільготных мясьцінаў. Ясна, што менавіта ў палескай рацэ Гарыні жыве вядомы прадстаўнік віду — наш Цмок Гарынскі, якога ў іншых землях, дзе слова цмок ня ведаюць, назвалі „Зьмей Гарынавіч“

Падрабязна — у артыкуле
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/27935019.html