Get Mystery Box with random crypto!

Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай | Толькі пра мову

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А ґвалту мы дамо адпор!


18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Косьцевіч (псэўданім Краўцоў Макар) — стваральнік нацыянальнага гімну. Пэдагог, публіцыст, перакладнік, паэт. І вайсковец БНР.

Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў гэты ваяцкі марш?
Бо ў ім беларусы бяруць свой лёс у свае рукі:

* мы выйдзем
* мы дамо адпор
* мы адродзім жыцьцё Рэспублікі сваей —

абвесны лад дзеяслова, ніякіх просьбаў і плачаў. Вораг пачуе й пабачыць імя і сілу беларуса, які сам вырашае свой лёс.

У артыкуле Вінцука Вячоркі ёсьць і фанаграмы гімнаў:
https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/himn-i-dziejaslovy/29837829.html