Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-07-06 11:38:54
Стандартны агульнабеларускі кот мяўкае — кажа „мяў“. І гэта звычайна агульная назва розных відаў кацінага маўленьня (а іх шмат!) Але „мяў“ чуюць далёка ня ўсе беларусы.
1.2K views08:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 19:48:38
Беларускае слова выбухаць ня мае нічога супольнага з расейскім „бухать“. Апошняе паходзіць з крымінальнага жаргону.
Шырэй тут: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/vybuchac-bukhat-naadvarot/30723453.html
#культура_мовы
1.1K views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 12:20:39
„Колькі ў іх пылу!“ Па-беларуску гэта значыць, што гаспадары неахайныя. А расейскі сказ „сколько пылу!“ хутчэй ухвальны.
Беларускі адпаведнік расейскаму выразу „с пылу, с жару“ = „проста зь печы“.

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/pyl/30587465.html
#культура_мовы
1.2K viewsedited  09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-03 11:24:54
Хто такі рускі? Як адно слова можа распаліць вайну, піша Сяргей Дубавец

«Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. "Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі", — сказаў Быкаў.

З таго інтэрвію мінула сорак гадоў. Расея напала на Ўкраіну, загаварылі пра рускі фашызм. І азначэньне Быкава, быццам зусім простае, трапляе ў самую кропку. Расейцы – ня з шэрагу іншых, не адныя з многіх, не такія, як усе. Яны звышнацыя, што значыць, і ня нацыя ў звыклым разуменьні слова. Але хто яны? І ўвогуле — хто такі рускі?

Напэўна, усё пачалося даўно, тады, калі маскавіты, масква, маскалі пачалі называць сябе рускімі. Фактычна адабралі, прысвоілі чужую саманазву, сказіўшы яе сэнс...»

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31926191.html
1.2K views08:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 09:15:09
ДЗЕ ВЕЙКІ, А ДЗЕ ПАВЕКІ? Назвы частак твару па-беларуску
1.5K views06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 09:50:09 Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?

Цяпер каля 20% чытачоў нашага канала маюць беларускамоўны інтэрфейс месенджара. Было б выдатна, калі б гэты працэнт стаў большым!

Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне.

Проста заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё!

Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці па гэтай спасылцы: t.me/setlanguage/be

Можаце пераслаць гэты тэкст сваім сябрам і блізкім.
1.2K views06:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 15:25:45
1.4K views12:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 11:57:15
У Беларусі ёсьць гарады, чые спрадвечныя назвы штучна замянілі камуністычныя ўлады.

Тапанімія была ідэалягічнай зброяй.

Расказваем пра такія назвы
2.0K views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 16:46:53 ВЫБАЧАЙ, ДАРУЙ, ПЕРАПРАШАЮ — якое слова выбраць, калі вінаваты?

Менчукі на вуліцы ўспамінаюць толькі адно беларускае слова для пардону — „прабачце“. А мы ж маем цэлую іх палітру, на кожную сытуацыю свой выраз... Разьбіраемся, як і калі па-беларуску правільна павініцца.
АЎДЫЁ

2.1K views13:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 00:43:01
У ноч на 24 чэрвеня адзначаецца народнае сьвята Купальле

Ці ўсё вы ведаеце пра Купальле? Пра самае таямнічае, рамантычнае, архаічнае летняе сьвята — моўны (і ня толькі моўны) тэст Свабоды:

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31912031.html

З VPN або з-за мяжы
724 views21:43
Адкрыць / каментаваць