Get Mystery Box with random crypto!

Хто такі рускі? Як адно слова можа распаліць вайну, піша Сярге | Толькі пра мову

Хто такі рускі? Як адно слова можа распаліць вайну, піша Сяргей Дубавец

«Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. "Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі", — сказаў Быкаў.

З таго інтэрвію мінула сорак гадоў. Расея напала на Ўкраіну, загаварылі пра рускі фашызм. І азначэньне Быкава, быццам зусім простае, трапляе ў самую кропку. Расейцы – ня з шэрагу іншых, не адныя з многіх, не такія, як усе. Яны звышнацыя, што значыць, і ня нацыя ў звыклым разуменьні слова. Але хто яны? І ўвогуле — хто такі рускі?

Напэўна, усё пачалося даўно, тады, калі маскавіты, масква, маскалі пачалі называць сябе рускімі. Фактычна адабралі, прысвоілі чужую саманазву, сказіўшы яе сэнс...»

https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/31926191.html