Get Mystery Box with random crypto!

Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову? Цяпер каля 2 | Толькі пра мову

Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?

Цяпер каля 20% чытачоў нашага канала маюць беларускамоўны інтэрфейс месенджара. Было б выдатна, калі б гэты працэнт стаў большым!

Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне.

Проста заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё!

Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці па гэтай спасылцы: t.me/setlanguage/be

Можаце пераслаць гэты тэкст сваім сябрам і блізкім.