Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-06-02 11:39:08
#Слоўнічак: ЛЕЦІШЧА

У пачатку (халоднага) лета — мінімальны слоўны запас для выезду на лецішча:

плот (найбольш агульная назва агароджы; таксама паркан — калі зь бярвёнаў або мураваны; штыкетнік; жываплот, калі з расьлін)
кветнік
ґанак (выбухны гук Ґ!) з прыстýпкамі
гарышча або гара над стольлю
902 viewsedited  08:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 10:29:27 ХАДЗЕМ ЕСТАНЬКІ / ЕСЬЦІКІ / ЕСЬЦІЧКІ: „ЛАСКÁВЫЯ“ ДЗЕЯСЛОВЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Eсьцікі, піткі, спаткі
або спацькі; гуляцькі і хадзіцькі, глядзецькі.
А нават есьцічкі, люлячкі, ходанькі, топанькі.

Ці кажаце/казалі вы такія словы сваім дзецям або ўжо ўнукам? А ці вам іх у дзяцінстве казалі?

Так, у беларускай мове памяншальныя і пяшчотныя формы могуць мець ня толькі назоўнікі й прыметнікі, а і дзеясловы.
І нават займеньнікі: нікагенька няма; саменькую лепшую павыбірала адзежу.

Менчукі ведаюць. ВІДЭА з вулічным апытаньнем:

6.7K views07:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-29 11:54:20
Нарвэгія пачне называць Беларусь імем Belarus ад сёньня.

Пра гэта паведаміла міністарка замежных спраў Нарвэгіі Аньнікен Гуйтфэльт падчас тэлефоннай размовы зь Сьвятланай Ціханоўскай.

Назву зьмянілі ў адказ на просьбу Ціханоўскай і на знак салідарнасьці зь беларускім дэмакратычным рухам

Раней нарвэжцы называлі краіну Hviterussland — літаральна «Белая Расея». Швэцыя і Данія сталі афіцыйна называць краіну Belarus у 2019 і 2021 гадах адпаведна.
489 views08:54
Адкрыць / каментаваць
2022-05-27 14:53:51
У якой ступені вы ведаеце беларускую мову? Паглядзіце на ўрывак верша Сяргея Грахоўскага. Ці ўсе словы вы зразумелі?

Стаўце , калі так. – калі не. Пазьней мы апублікуем пераклад на расейскую.
615 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 13:26:33
Дубінка ці дручок? А мо кій?

У часы кананьня камунізму гэта быў „дэмакратызатар“. Гістарычна ж у Беларусі (яшчэ ў эпоху ВКЛ) „праваахоўнымі інструмэнтамі“ былі друк (дручок) і кій.

Праўда, кій ня толькі для біцьця, але і для апоры, і для більярду.

Найлепшае слова, бадай, — (гумавы) друк, дручок. Але ўвага, яму ёсьць амонім. Можа быць блытаніна:
Дом дрýку — дзе друкуюцца газэты для ідэалягічнага кантролю за мазгамі.
Дом друкá — дзе міністэрства для фізычнага кантролю за мазгамі.

Слова дубінка па-беларуску азначала дрэва, дубовую драўніну; значэньне ‘гумавая палка’ для яго прыйшло да нас з расейскай мовы. І некаторыя лічаць, што амоны і дубінкі не паддаюцца апісаньню па-беларуску.

Як жа называць гумавую прыладу? Пра гэта ў артыкуле
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/dubinka-drucok-kij/30940810.html
1.1K viewsedited  10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 10:09:59
„З рэха зьехаць“ азначае 'звар’яцець, ускруціцца, нарабіць глупстваў’:
„Зусім з рэха зьехаў, наглядзеўшыся тэлевізара“.

Магчыма, у выразе спачатку было ня рэха, а рэхва — ‘жалезны абруч на буксе кола ў возе’. Мэтафара простая і зразумелая. Але і ў выразе „з рэха зьехаць“ ня горшая мэтафара.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/z-recha-zjechac/28848358.html

#выразы_на_штодзень
788 viewsedited  07:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 20:49:56 Выйшла аўдыёкніга, якую варта праслухаць цалкам. Мовазнаўца, палітык, амбасадар, выбітны беларускі інтэлектуал Пётра Садоўскі начытаў аўтабіяграфічную кнігу. Яна слухаецца на адным дыханьні, бо насычаная гістарычнымі падзеямі, у якіх браў удзел аўтар, глыбокімі думкамі, непаўторным гумарам.

Спадар Пётра — пра адкрыцьцё сябе ў беларускай мове:

У 1953 годзе пасьля вясковай беларускай школы я ня мог у рускамоўнай Сувораўскай вучэльні зразумець сэнс прыкладу на тэму „Шипящие согласные”: Тёма нарвал щавеля на щи. Я не разумеў слова „щи”, але галоўнае, што мяне бянтэжыла: як гэта можна шчаўе рваць?! Яго ж зьбіраюць, каліва да каліва, толькі дзе-нідзе з травінкай, не псуючы суседнія расьліны і каб потым было лягчэй перабіраць. Мяне дзівіла, што беларускае „дзіўны чалавек” і расейскае „странный человек” абазначае адно і тое ж. Тут жа такія розныя асацыяцыі!

Падобным чынам станоўчая лінгвістычная канатацыя да расейскага „лихой парень” (як і паблажлівыя адносіны да пітушчых) усплыла ў маёй сьвядомасьці, калі я чытаў развагі Лява Сапегі з нагоды выхаду Статуту ВКЛ: Пан Бог пажадаў адарыць чалавечую натуру правам, каб людзі маглі ўнікнуць ліхасьці і трымацца прыстойнага жыцьця…” Герой расейскага сэрыялу, сымпатычны „ліхой парень” Саша Белый, ужо адмыўшы свой першы бандыцкі мільён, балятуецца ў парлямэнт ды спавядаецца на тэлебачаньні: Да, я нарушал закон. Но я держу слово. У меня своя правда. Я построил два храма от фундамента до купола. Падобнае ж гаворыць герой фільму „Брат-2”, які ліха „мочыць у сарціры” амэрыканцаў і рэзюмуе: Перамагае той, за кім праўда! У ліхога хлопца свая праўда без аглядкі на права, пісанае і звычаёвае. Якая розьніца паміж „преступником” і „злачынцам”? Першы пераступае закон, другі чыніць зло. Розны падыход да ацэнкі.


Слухайма Садоўскага!


1.1K views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 15:12:22
Кніга па-беларуску стала «рэальнай пагрозай дзяржаўнаму парадку». Нямецкі гісторык пра перасьлед кнігавыданьня ў Беларусі

Нямецкі гісторык Фэлікс Акерман у сувязі зь нядаўнім ператрусам у кнігарні «Кнігаўка» піша ў выданьні Frankfurter Allgemeine Zeitung, што апарат бясьпекі Лукашэнкі, расправіўшыся з арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці, узяўся змагацца зь беларускай мовай

«Тое, што Андрэй Янушкевіч нядаўна адкрыў новую стацыянарную кнігарню „Кнігаўка“, усяго за некалькі дамоў ад навучальнага цэнтру КДБ, адразу было ўспрынята як рэальная пагроза дзяржаўнаму парадку. Публічнае зьяўленьне дзясяткаў пакупнікоў, якія жадаюць купіць беларускія кнігі, разглядаецца як ідэалягічная пагроза».

Ён адзначае, што на пачатку 2021 году сыстэматычны перасьлед беларускамоўных кніг і іх выдаўцоў перайшоў у наступную фазу:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31859632.html

З VPN або з-за мяжы
523 views12:12
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 17:52:21
Беларускі прыметнік бясьпечны і расейскі „беспечный“ маюць рознае значэньне. Менавіта бясьпечная язда, а не „беспечная“, — наш нацыянальны брэнд.

( артыкул дарэвалюцыйны:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/biaspieka/30759238.html
)
#культура_мовы
685 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 11:59:15 Здаецца, упершыню дзяржаўная прапаганда выразна заявіла, што беларуская мова = „нацыяналізм“.

Выдавец Андрэй Янушкевіч: «Мы даем людзям чытаць добрую літаратуру на іх роднай мове. Гэта наша ніша».

Прапагандыстка Людміла Гладкая: «Ніша. Такая крыху нацыяналістычная».

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31854216.html
814 views08:59
Адкрыць / каментаваць