Get Mystery Box with random crypto!

Выйшла аўдыёкніга, якую варта праслухаць цалкам. Мовазнаўца, п | Толькі пра мову

Выйшла аўдыёкніга, якую варта праслухаць цалкам. Мовазнаўца, палітык, амбасадар, выбітны беларускі інтэлектуал Пётра Садоўскі начытаў аўтабіяграфічную кнігу. Яна слухаецца на адным дыханьні, бо насычаная гістарычнымі падзеямі, у якіх браў удзел аўтар, глыбокімі думкамі, непаўторным гумарам.

Спадар Пётра — пра адкрыцьцё сябе ў беларускай мове:

У 1953 годзе пасьля вясковай беларускай школы я ня мог у рускамоўнай Сувораўскай вучэльні зразумець сэнс прыкладу на тэму „Шипящие согласные”: Тёма нарвал щавеля на щи. Я не разумеў слова „щи”, але галоўнае, што мяне бянтэжыла: як гэта можна шчаўе рваць?! Яго ж зьбіраюць, каліва да каліва, толькі дзе-нідзе з травінкай, не псуючы суседнія расьліны і каб потым было лягчэй перабіраць. Мяне дзівіла, што беларускае „дзіўны чалавек” і расейскае „странный человек” абазначае адно і тое ж. Тут жа такія розныя асацыяцыі!

Падобным чынам станоўчая лінгвістычная канатацыя да расейскага „лихой парень” (як і паблажлівыя адносіны да пітушчых) усплыла ў маёй сьвядомасьці, калі я чытаў развагі Лява Сапегі з нагоды выхаду Статуту ВКЛ: Пан Бог пажадаў адарыць чалавечую натуру правам, каб людзі маглі ўнікнуць ліхасьці і трымацца прыстойнага жыцьця…” Герой расейскага сэрыялу, сымпатычны „ліхой парень” Саша Белый, ужо адмыўшы свой першы бандыцкі мільён, балятуецца ў парлямэнт ды спавядаецца на тэлебачаньні: Да, я нарушал закон. Но я держу слово. У меня своя правда. Я построил два храма от фундамента до купола. Падобнае ж гаворыць герой фільму „Брат-2”, які ліха „мочыць у сарціры” амэрыканцаў і рэзюмуе: Перамагае той, за кім праўда! У ліхога хлопца свая праўда без аглядкі на права, пісанае і звычаёвае. Якая розьніца паміж „преступником” і „злачынцам”? Першы пераступае закон, другі чыніць зло. Розны падыход да ацэнкі.


Слухайма Садоўскага!