Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-04-17 09:53:39
«Хрыстос уваскрос!», а што яшчэ вы ведаеце пра Вялікдзень?

Прыкладам, які сьвяточны дзень скасаваў Лукашэнка?

Прайдзіце наш моўны тэст і праверце свае веды. Дзяліцеся вынікамі ў камэнтарах

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31806439.html

З VPN або з-за мяжы
1.4K views06:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 11:17:22
СУБОТНІК — НЕ ТАЛАКÁ!
Ці ведаеце, што такое суботнік?

У народнай мове гэта ‘суботняе пакараньне за некалькі правінаў’ — для шкаляроў і для дарослых. Каго ў кут, каго розгамі.

Яшчэ „суботнік“ — удзельнік сэкты, што адкалолася ад расейскага праваслаўя.

А ў беларусаў спрадвеку была і ёсьць талакá — суседзкая ўзаемадапамога. Толькі добраахвотная. Калі заганяюць прымусам — гэта не талака, а пакараньне. Суботнік.
#гісторыя_мовы

Больш у артыкуле, ёсьць і ВІДЭА з вулічным апытаньнем:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/29893475.html
2.9K views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-15 11:26:46 Журналіст Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як так «исторически сложилось», што беларуская мова ў Беларусі прыйшла ў заняпад



1.1K views08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 12:33:12
Часам падобныя словы ў дзьвюх мовах азначаюць непадобнае ці нават адваротнае (як „блага“ і „благо“). Вам прапанавалі начаваць „на диване“ або на дыванé (а мо і на дыванку́ пад дзьвярыма)? Дырэктар выклікаў „на дыван“? Гэта не „диванчик“, розьніца — прынцыповая. Хоць расейскае і беларускае словы маюць аднаго продка.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/dyvan-divan/30439967.html
#культура_мовы
1.5K views09:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-13 09:37:04 Як правільна спытаць пра час? — „Каторая гадзіна?“
І адказваем адпаведна: „першая“, „трэцяя“.

Пра 1-ю палову гадзіны скажам: зараз дзесяць хвілін на першую, палова на пятую.

Пра 2-ю палову гадзіны скажам: чвэрць (або квадранец) да шостай, за дзесяць хвілін дзявятая, без дваццаці пяці дзясятая.

На пытаньне „Калі?“ адкажам:
а другой, аб адзінаццатай гадзіне, апоўдні, апоўначы, а палове на сёмую.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/katoraja-hadzina/30449819.html
#размоўнік
1.6K views06:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-11 14:34:33
НЫРКІ — НЕ ПУПЫШКІ! (АСЬЦЯРОЖНА: GOOGLETRANSLATE)

Як вам фраза:
Лопаюцца ныркі і распускаюцца клейкія аркушыкі.
Бр-р.
Але гэта ня фільм жахаў пра касьмічную пачвару, што адкладае яйкі ў зямныя арганізмы, зь якіх потым вылазяць новыя пачвары. Так Google Translate пераклаў расейскі сказ „Лопаются почки и распускаются клейкие листочки“.

Мэханічныя мазгі не разумеюць, што аднаму расейскаму слову могуць адпавядаць два ці тры беларускія з рознымі значэньнямі:

рас. лист — бел. ліст і аркуш
рас. любовь — бел. любоў і каханьне
рас. зерно — бел. зерне і збожжа
рас. лук — бел. лук і цыбуля
рас. мир — бел. сьвет і мір
рас. брак — бел. брак і шлюб
рас. крепостной — бел. прыгонны і замкавы
рас. масло — бел. масла, алей і аліва
рас. угол — бел. кут, вугал і рог

Нырка — унутраны орган чалавека ці жывёлы. Даўні германізм з паходжаньня.
Прыказка: Аброс як нырка ў сала (пра забясьпечанае жыцьцё).

Пупышка — завязь ліста ці бутон на дрэве, кусьце.
Яшчэ кажуць пучок, покаўка, брысток.
На вярбе каташкí, каткí, коцікі.
1.7K views11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-04-08 11:14:45 ШТО ТАКОЕ ШУФЛЯДА?

Дзіўнае пытаньне: у нас усе шуфляду ведаюць і слова ўжываюць.

Гістарычна слова шуфляда — адзін з нашых старых германізмаў, ад die Schublade. Трапіў у беларускую і суседнія мовы ў коле эўрапейскіх культурна-цывілізацыйных узаемаабменаў і Магдэбурскага права (дарэчы, у гаспадарча-сталярнай лексыцы маем германізмы мэбля, варштат, шафа, шрубка, дрот, шліфаваць, гэблік і габляваць).

А вось у нашых усходніх суседзяў няма адпаведнага слова, яны вымушаны доўга апісваць адпаведныя рэчы: або „выдвижной ящик стола“, або „оконный короб“.

P.S. Між іншым, у Інфлянцкую вайну (1558—1582) у нашых продкаў шуфляды былі важным відам зброі супраць маскавітаў.

Што ж там за шуфляды былі такія?

ВІДЭА з вулічным апытаньнем менчукоў і гасьцей сталіцы (яшчэ дарэвалюцыйнае і даваеннае, 2016 году).

2.3K viewsedited  08:14
Адкрыць / каментаваць
2022-04-05 21:15:15
«Мова — гэта пікет, які заўсёды з табой», а яшчэ — «магчымасьць адразу пазнаць сваіх»

«Можна адабраць шмат чаго ў чалавека, асабліва калі ты жывеш у Беларусі. Але мову адабраць нельга».

Паразмаўлялі зь людзьмі, якія перайшлі на беларускую мову. Даведаліся, навошта ім гэта, як на іх рашэньне паўплывалі падзеі ва Ўкраіне і чаму цяпер важна размаўляць па-беларуску. А яшчэ сабралі для вас спасылкі сэрвісы для вывучэньня беларускай мовы:

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31787350.html

З VPN або з-за мяжы
2.1K views18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-04 17:59:12 Выбірайма словы правільна: ВЫРАДКІ, ВЫЛЮДКІ, ПАЧВАРЫ

А слова ўрод — старажытнае агульнаславянскае, у паўночных славянскіх мовах мае станоўчае значэньне.

Па-беларуску ўрод = багаты ўраджай, калі азімых/яблыкаў/бульбы шчодра ўрадзілася. Па-чэску úroda 1) ураджай; 2) мноства.

Сынонімы слова хараство — прыгажосьць, гожасьць, пекната, краса. А таксама і ўрода. Па-польску uroda таксама азначае ‘прыгажосьць’.

А ў расейскай мове слова адмоўнае. Расейскі „урод“ — той, хто нарадзіўся звыродным. Паўплывала стараславянская (мова паўднёвых славянаў), дзе уродъ — вар’ят, дурны.

У беларускай прасторы слова ўрод не абраза. Для гэтага маем словы вырадак, вылюдак і пачвара.

Расейскі выраз в семье не без урода мае беларускія адпаведнікі:

няма роду без выроду
у балоце не бяз чорта
і ў добрай сям’ і вырадак бывае

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/urod/30214433.html
3.3K viewsedited  14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-01 18:12:46 Ці вы ведалі, што сёньня ДЗЕНЬ КАНЯ БОЖАГА?

А хто гэта? Некалькі гадоў таму, у параўнальна мірны час, менчукі на вуліцы ў адказ успомнілі Пэгаса ды ружовага адзінарога. Але ж не!

Выраз „конь Божы“ — біблійны. Гучыць быццам і ня крыўдна. Але папраўдзе гэта асёл (бо Ісусаў транспарт).

Выраз конь Божы“ характэрна беларускі, суседзі такога ня маюць. Ёсьць і сынонім — асёл маляваны. Таксама герой 1 красавіка.

У вандроўным цырку асла расфарбоўвалі. Але і пад тэатральным грымам асёл маляваны застаецца аслом.

І ўвага: у беларускай мове дурны і дурань — тое самае. (У расейскай асноўнае значэньне слова „дурной“ — ‘дрэнны’.)

Пра гэтыя сакавітыя словы і пра беларускі горад, дзе зусім ня водзяцца ёлупні, — першакрасавіцкае відэа 2018 году з вулічным апытаньнем:



#выразы_на_штодзень
2.8K viewsedited  15:12
Адкрыць / каментаваць