Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 14

2022-05-16 13:53:27
„Добры дзень“, „Вітаю“. А ці слушна па-беларуску вітацца „Добрай раніцы“?

Гістарычна гэты зварот у нас ня мае грунту. Адразу пачынаецца працоўны дзень, дабра на які і зычаць

І словам „прывітаньне“ не зусім дарэчна вітацца. Гэта назва ўсёй групы словаў этыкету.
ПАДКАСТ


#культура_мовы
1.4K views10:53
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 11:26:51 Што яшчэ павінна адбыцца, каб мы зразумелі, навошта нам беларуская мова?

Піша Віталь Цыганкоў:

„Толькі не гаварыце мне, што «пакуль ня час», альбо «ня гэта зараз самае галоўнае» — я нэрвова рэагую на пошлыя аргумэнты.
Бо гэтую песеньку — «спачатку дэмакратыя, эканоміка, правы чалавека і г. д., а потым ужо мова» — я чую ўжо гадоў 30. Дастаткова, каб зразумець, што калі «пытаньне з дэмакратыяй» будзе нарэшце вырашана, нам будуць казаць тое самае, што і цяпер: «Пакуль ня час займацца мовай, трэба вырашыць спачатку пытаньне... эканомікі, падаткаў, судовай рэформы, правоў меншасьцяў і г.д.»“.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31847715.html
787 viewsedited  08:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 15:49:18
У беларускай мове няма праблемы выбару граматычнага роду гэтага слова. КАВА — духмяная, смачная, сьвежазвараная. Толькі жаночага роду.
#культура_мовы
637 viewsedited  12:49
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 14:05:12
ВІДЭАСЛОЎНІЧАК: ДРЭВЫ

У дні халоднай запозьненай вясны — пра дрэвы. Тапóля і вóльха — правільна ставім націск.

(па-расейску — па-беларуску)
Лиственные деревья — Ліставыя дрэвы:
* тополь — тапóля
* рябина — арабíна, рабíна
* ольха — вóльха
а таксама
* тополь чёрный — ясакáр
* клён белый — я́вар
Хвойные деревья — Іглічныя дрэвы:
* ель — ялíна, éлка (а „ёлачка“? Купала быў за éлачку!)
* сосна — хвóя, саснá
* кипарис — цыпры́с, кіпары́с
а таксама
* можжевельник — ялавéц, ядлóвец
* пихта — éльніца

Артыкул пра беларускія назвы дрэваў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/slounicak-drevy/31846083.html
592 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 11:43:05 Колеры «георгиевской ленты» не зьвязаныя ані са сьвятым Георгіем, ані пагатоў зь Беларусьсю

• Грэцкае імя Γεώργιος беларусы асвоілі ў формах Юры, Юр’я. Прыметнік «георгіеўскі» падкрэсьлівае небеларускасьць зьявы.
• Традыцыйныя колеры апекуна Беларусі Сьвятога Юр’я — белы і чырвоны (крыж на белым). Значыць, Юраўская стужка — бел-чырвона-белая!
• Чорна-гарбузовыя колеры расейскай «георгиевской ленты» ня маюць дачыненьня да Сьв. Георгія (Юр’я), гэта расейскія імпэрскія колеры, зьвязаныя з захопніцкай палітыкай Расеі.
• У 2-ю Ўсясьветную вайну гэтыя колеры выкарыстоўвалі расейскія калябаранты Гітлера, але пазьней стужку, перайменаваную ў «гвардзейскую», узаконілі і ў Савецкай арміі.
• Цяпер гэтая стужка найперш сымбалізуе агрэсіўны «русский мир».

Моўна-гістарычны разгляд — у ілюстраваным АРТЫКУЛЕ (з 2014 году, калі расейская агрэсія супраць Украіны толькі пачалася) https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/jurauskaja-stuzka/29928364.html
241 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 11:09:44 Колькі было беларускае мовы ў войсках ды прапагандзе пераможцаў 2-й Усясьветнай вайны?

• Цяперашні афіцыйны Менск перамогу над нацызмам адзначае па-расейску. Але беларуская мова прысутнічала ў лягеры пераможцаў.
• Нацыянальныя вайсковыя злучэньні ў БССР спынілі існаваньне ў 1938. У Чырвонай арміі беларускае мовы не было.
• Аднак для насельніцтва акупаванай немцамі Беларусі савецкая прапаганда вялася па-беларуску — праз шматнакладовыя газэты, сатырычныя плякаты, радыё.
• Шмат падпольных і партызанскіх выданьняў у Беларусі выходзіла па-беларуску і зьвярталася да тэмы беларускай ідэнтычнасьці.
• Беларускую мову папоўнілі выслоўямі і прыказкамі найперш публіцыстычныя і сатырычныя тэксты: раздавім фашысцкую гадзіну; шалёнага пса на ланцуг; за няволю, за кайданы.
• Па-беларуску публікаваліся і выданьні, што выходзілі з дазволу нямецкай улады. Але кпінаў ці стыгматызацыі на моўнай глебе (накшталт „эти свядомые“) тагачасная савецкая прапаганда не практыкавала.

Больш у артыкуле (напісаны ў 2020 г., да чарговай расейскай агрэсіі): https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/mova-vajny/30602951.html
613 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 17:28:36 Як беларусаў рабілі «адным народам» з расейцамі. Адказ Барысу Акуніну

* Як Менск (дый і Кіеў таксама) у другой палове ХХ стагодзьдзя стаў расейскамоўным?
* Як беларуская мова трапіла ў лік моваў, якім пагражае зьнікненьне?
* Чаму гістарычныя шляхі расейцаў, з аднаго боку, і беларусаў ды ўкраінцаў, з другога, — зусім розныя?
* Чаму ў Расеі пра гэта амаль ніхто ня ведае?

Гутарка журналіста Дзьмітрыя Гурневіча з гісторыкам Сяргеем Абламейкам

438 viewsedited  14:28
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 15:55:52
Развагі пасьля Радаўніцы: на якой мове — помнікі нашым продкам?

* Эпітафіі ў Беларусі шматмоўныя: надпісы расейскай, польскай, царкоўнаславянскай, мовамі іўрыт і ідыш.
* Беларуская мова (кірыліцай або лацінкай) на помніку натуральная. Зараз паступова вяртаецца тарашкевіца.
* Беларушчына прабіваецца праз чужыя мовы ў стыхійных „непісьменных“ надпісах. Лепш бы адразу пісалі па-беларуску.
* Імя па бацьку на -віч/-ўна — не ўласьцівы беларускай традыцыі элемэнт, нярэдка яго няма на помніках або пшуць Пятро, Іванаў (сын).
* Заўсёды ў нас першым было імя чалавека: Францішак Скарына. Павага да асобы. Але пад уплывам савецкай канцыляршчыны памяняўся парадак: спачатку пішуць прозьвішча. Аднак традыцыя пакрысе вяртаецца.
* Для роду нябожчыцы (дзявочага прозьвішча), маем формы: „З роду...“, „З дому...“, „Народжаная...“.

Артыкул Вінцука Вячоркі: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/mova-nadmahilnych-pomnikau/30250776.html
483 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 10:32:28
ПРА СЛОВА РАДАЎНІЦА

Веснавое памінаньне продкаў — Рáдаўніца (у розных рэгіёнах Беларусі Рáдуніца, Рáданіца, Рáдульніца) — вельмі архаічны абрад з дахрысьціянскімі каранямі.

Таму назву яго ня варта выводзіць ад кораня „радасьць“ (Велікоднага памінаньня). Не зьвязаная яна і з словам „род“ (бо націск на рáд-), і з грэцкім ῥόδον ‘ружа’.

Найбольш верагоднае паходжаньне слова Радаўніца — балцкае. Па-літоўску raudá ‘плач з галашэньнем’, raudìnė ‘малітва з плачам і галашэньнем’. У беларусаў і літоўцаў агульныя рысы веснавога абраду памінаньня, дый геаграфічна назоў Радаўніца і яго варыянты ўжываюцца ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй Беларусі, але іх няма на Палесьсі і далей — ва Ўкраіне.

Апрача як Радаўніцай, веснавы памінальны дзень называюць яшчэ Радуніцкімі Дзядамі. А Наўскі вялікдзень на Палесьсі — дзень памінаньня ў чацьвер пасьля Вялікадня.

Пра слова Радаўніца пісаў Юрась Бушлякоў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/24853130.html

Фота Міхася Раманюка з альбому „Беларускія народныя крыжы”
620 viewsedited  07:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 10:10:50 МАЙ ЦІ ТРАВЕНЬ? У беларускай мове дзьве назвы пятага месяца.

Май — лацінская назва, ад рымскай багіні зямлі Маі. Аднак маем і ўласнае слова май ‘першая зеляніна з дрэваў, якою прыбіраюць хаты на сьвята Сёмуху’.

А травень — народная назва, і без тлумачэньняў зразумелая. Кладзецца ў рытм поруч з чэрвенем ці верасьнем.

Артыкул на тэму і ВІДЭА, дзе менчукі адказваюць на пытаньне пра пяты месяц:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/maj-ci-travien/28526076.html

#слоўнічак
200 viewsedited  07:10
Адкрыць / каментаваць