Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 34

2021-06-29 10:37:55 ТЭСТ НА ПЕРАКЛАД І НЯ ТОЛЬКІ

Часам кажуць, што беларуская мова мала чым розьніцца ад расейскай, а гістарычная памяць дык і зусім аднолькавая.
А як па-беларуску „корь“? Можа, зух? А „арбуз“ — гэта гарбуз? Ёсьць і больш складаныя пытаньні. Посьпехаў!
https://svaboda.azureedge.net/a/29694035.html
1.7K views07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 09:59:02 #Слоўнічак: ПТУШКІ (2). Хто такая берасьцянка, хто жыў у бажантарнях і якія эмоцыі выклікаў выраз „гракі прыляцелі“ (гл. артыкул ↓)

ЖАЎРУК
жаваранак, жаўранак, жаўнарка…) — паходжаньне слова цьмянае. Іншыя славянскія мовы не дапамогуць: украінскае жайворонок, польскае skowronek, чэскае skřivan, баўгарскае сколовранец... Ці таго ж кораня, што „варона“, ці то ад гукаперайманьня? А ў беларускай народнай і паэтычнай традыцыі жаўрук любімая птушка, знак адраджэньня і свабоды.

БЕРАСЬЦЯНКА (рас. зяблик) — бо маскуе гняздо бярозавай карой.

ГІЛЬ (таксама сьнягір): ня блытайма з ґілём (гук Ґ выбухны) — кусачым аваднём.

ГРАК — маем дзеяслоў гракаць ‘каркаць; лаяць, крычаць’. А грачаняты ў нашым рэгіёне Эўропы некалі былі… далікатэсам.

БАЖАН (таксама фазан). Лацінскае імя гэтай каляровай курыцы Phasianus colchicus азначае, што яна родам з Грузіі, з-над ракі Рыёні. Празь нямецкую і чэскую мовы назва дайшла да нас як бажан. Радзівілы трымалі іх у бажантарнях.

Падрабязна — у артыкуле Вінцука Вячоркі (з анімацыяй): https://svaboda.azureedge.net/a/ptuski-bazan/31328561.html
1.8K viewsedited  06:59
Адкрыць / каментаваць
2021-06-27 11:23:25
Ці задумваліся вы калі-небудзь, у гонар каго названыя вуліцы ў Менску? — Мы зноў уклалі для вас падборку , чым вядомыя савецкія вайскоўцы, у гонар якіх названыя буйныя вуліцы сталіцы.
1.2K views08:23
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 13:59:47
І прыметнікі маем:
леташні (уздым), сёлетні (ураджай)
2.3K viewsedited  10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-06-24 11:34:56 „БЫЎ КУПІЎ“. Плюсквампэрфэкт: беларуская мова не бяднейшая за ангельскую

Так, ад нас у школе схавалі праўду пра беларускія дзеясловы.

Ці памятаеце, як вы завучвалі шматлікія формы часу замежных дзеясловаў — у тым ліку past perfect, або das Plusquamperfekt, або le plus-que-parfait?

Чым далей на Захад Эўропы, тым больш часоў дзеяслова. Час у нашай цывілізацыі важная рэч.

І беларускі дзеяслоў — у дадатак да школьных прошлага, цяперашняга і будучага — мае яшчэ два часы: запрошлы і перадбудучы.

Дыялектны запіс (Барысаўшчына): Перш былі купілі карову, а потым прадалі.
Былі купілі — прошлы час. Але пасьля адбылося наступнае дзеяньне — прадалі.
А на Віленшчыне пра тое самае скажуць: былі купіўшы.

Гэта і ёсьць формы нашага плюсквампэрфэкту, запрошлага часу.

Мала таго. Браніслаў Тарашкевіч узаконіў яшчэ і пяты граматычны час, перадбудучы (таксама ў паўночна-заходнім дыялектным выглядзе):

Я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г.д. (перш, чымся што другое зробіцца).

Вось жа Вінцук Вячорка вывучыў быў гэтае пытаньне, а потым запісаў АЎДЫЁ:

https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0411-1plusquamperfect
2.9K viewsedited  08:34
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 20:30:03
Купальле, Купала — вельмі архаічная назва галоўнага дахрысьціянскага летняга сьвята. Насуперак першаму ўражаньню, паходзіць яна, хутчэй за ўсё, не ад „купаньня“, хоць выкупацца на Купальле абавязкова трэба. Нездарма на Заходнім Палесьсі ў слова „купала“ захавалася значэньне ‘вогнішча’. Купець — ачышчаць вагнём. Таму і скачуць цераз вогнішча, каб пазбыцца грахоў.
2.2K viewsedited  17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 09:56:30 ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова?

Беларусаў лічаць памяркоўнымі. Успыхваюць дыскусіі: маўляў, адсюль нашыя беды. А мо мы надаем слову неўласьцівы сэнс?

Вось жа памяркоўны — ад меркаваць ‘думаць, разважаць, раіцца; разьлічваць’. Яшчэ Іван Насовіч (1870) пачуў у народнай мове:

Памяркоўны ‘сообразный с требованием обстоятельства’: Памяркоўнае вядзе жыцьцё. Памяркоўныя робіць выдаткі.
Памяркацыя ‘разьлік’.

Пэўны прамоўца сьвядома навязвае іншае значэньне слова:

„…Белорусы — люди такие „памяркоўныя“. Они часто в истории, согнув голову, тихонько ходили по этой земле, боялись где-то слово промолвить“ (2008)

Тут памяркоўныя = запалоханыя і пакорлівыя.

Але памяркоўны — не пакорлівы злу! А разважлівы. Можа крыху запаволены. Зь ім можна згаварыцца: станоўчая якасьць чалавека заходняй цывілізацыі. Яшчэ памеркавацца азначае ‘паладзіць’:

Перастаньце сварыцца! Ніяк не памяркуюцца. Бо вазьму дубца, то памяркую вас (запісаў Фёдар Янкоўскі на Глушчыне).

Ня хочаш мірыцца, то прымусім дубцом. Якая ўжо тут пакора.

Пра сапраўднае значэньне слова —
АРТЫКУЛ https://svaboda.azureedge.net/a/pamiarkounyja/29017729.html
ВІДЭА vox populi

2.9K views06:56
Адкрыць / каментаваць
2021-06-21 10:24:22 #Слоўнічак: НАЗВЫ ПТУШАК (1)
Вяртаемся да тэмы больш грунтоўна.
Бусел — унікальнае слова, адрозьнівае беларускую літаратурную мову ад усіх суседніх
• Птушкі журавы (жураўлі, жоравы) і ягады журавіны маюць сугучныя назвы невыпадкова
• Беларуская зязюля кукуе (кувае), але слова зязюля некалі пайшло таксама ад птушынага крыку
Азязюліць азначае ўдарам адключыць прытомнасьць (адправіць у накаўт). Але пры гэтым зязюлька мая — пяшчотны зварот да жанчыны
Шпакі па-беларуску ня толькі птушкі, але і шпаргалкі
„Дурны як цецярук“ мо і несправядлівы выраз, бо высновы пра цецеруковы розум рабілі найперш з назіраньняў за самцамі на такавішчы
Крумкача (гругана, крука) і варону па-беларуску не паблытаем, бо ўсе яго назвы іншакаранёвыя. А па-расейску блытаюць (ворон, ворона)

АРТЫКУЛ і анімацыя:
https://svaboda.azureedge.net/a/ptuski-1-busiel/31317233.html
1.9K viewsedited  07:24
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 11:27:29
#Слоўнічак: ЛЕЦІШЧА

плот вакол гароду, плыт на вадзе
ґанак — вымаўляем з выбухным [Ґ]
комін выводзіць дым, а ў доме ўтульны камíнак
2.9K viewsedited  08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 11:28:27 Чарговы ТЭСТ на веданьне беларускіх гаворак. Няпросты, але пазнавальны.

Прыклады пытаньняў:

— Чые зайцэ́?
слонімскія? полацкія? а мо чырвонабеларускія?

— „Луцэя сядзела мэрам прыбітая да лаўкі“ (Цішка Гартны, Капыльшчына).
Няўжо мэр Капыля садыст?

Ні хорт ні выжал (Янка Купала, Радашкавічы і ваколіцы)
Гэта значыць „ні газ ні тормаз“?

У Ганцавічах чэкер — гэта
…онлайн-праверка правапісу мясцовым дыялектам?

Удачы! https://svaboda.azureedge.net/a/29826426.html
3.0K viewsedited  08:28
Адкрыць / каментаваць