Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 33

2021-07-21 11:41:03
Вымаўляйма правільна! НЯСЬВІСКІ ПАЛАЦ, ЗЕЛЕНАЛУСКАЯ ЛІНІЯ

Адышла князёўна Эльжбета Радзівіл, дачка Альбрэхта Радзівіла, перадапошняга гаспадара Нясьвіскага палацу.

Менавіта [Нясьвіскі] — норма беларускага вымаўленьня.

Яно ня любіць нязручных зьбегаў. Вымаўляем [таварыскі матч] (не „таварышскі“), [Рыскі бальзам] (ня „рыжскі“), [Чаго ты сьмяесься] (не „смяешся“).

А таксама — [ЗЕЛЕНАЛУСКАЯ] лінія мэтро (ад Зялёны Луг, так як „Боская камэдыя“ — ад Бог). Дыктары вымаўляюць гэтую назву няправільна.

Прычына — з 1933 году ў БССР беларускі правапіс памянялі. Ад жывога народнага вымаўленьня аддалілі, да расейскага правапісу наблізілі. І многія чытаюць беларускія словы палітарна.

Больш падрабязна — у АЎДЫЁ
https://soundcloud.com/svaboda/vv0723-naresce?in=svaboda/sets/pa-belarusku
1.2K viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:12:52
УЛАДЗІМЕР ДУБОЎКА, АДКРЫВАЛЬНІК МІЛАГУЧНАСЬЦІ

15 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэньня Ўладзімера Дубоўкі.

Ён ня толькі выдатны паэт, але і крэатыўны мовазнаўца і моватворца.

Дубоўка ўкараніў у літаратурную мову (пераважна з жывых гаворак) дзясяткі звыклых сёньня словаў. Сярод іх ветразь і дойлід, апантаны і наканаваны

А слова мілагучнасьць ён ня проста ўвёў, а патлумачыў навукова: гэта гарманічнае чаргаваньне галосных і зычных гукаў. Праявы мілагучнасьці ў беларускай мове — гэта прыстаўныя і ўстаўныя (Ігруша, наВушнік), Ў нескладовае (дарога Ў лесе) ды іншае.

Дубоўка нават узяўся рэфармаваць беларускую кірылічную азбуку, стварыўшы асобныя літары для гукаў ДЗ і ДЖ. Ад абвінавачаньняў у „беларускім нацыяналізьме“ адбіваўся сярпом і молатам, да якіх ягоныя літары быццам бы падобныя. https://svaboda.azureedge.net/a/akademicnaja-kanferencyja-1926/28129040.html

Але ўсе Дубоўкавы задумы спыніў арышт у 1930-м, а потым дзесяцігодзьдзі лягераў і ссылак у далёкай чужыне.
1.2K viewsedited  11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 09:47:05
#Слоўнічак: ЯГАДЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

земляникасунíцы
клубникатрускáўкі, трускáлкі, клубнíцы
голубикадурнíцы, буякí (ягадам прыпісвалі дурманны пах, які папраўдзе дае багун)
черникачарнíцы
брусника брусьнíцы
красная смородинапарэ́чкі (чорныя ў народзе завуцца інакш)
клюкважуравíны
ежевикаажы́ны

Увага!
Па-беларуску зборныя назвы ягадаў у множным ліку. Пайшлі ў чарніцы.
Але:

крыжовникагрэ́ст
шиповникшыпшы́на
жимолостьбружмéль

Артыкул з дэталямі: https://svaboda.azureedge.net/a/jahady/31354840.html
917 viewsedited  06:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 10:26:14 Сёньня нарадзіўся Янка Купала. Для яго безь беларускае мовы свабода немагчымая:
„Загаманіць праўдай цэламу сьвету громка, свабодна... — мы зможам толькі тады, калі ... займе пачэснае мейсца наша родная беларуская мова“.

Купала — стваральнік новай беларускай моўнай традыцыі. Ён узбагаціў яе яскравымі словамі: ваб — па-расейску „привлекательность“, мус — „необходимость“, вечнабыт, яснагляды... І ўсё яшчэ патрэбнае слова сядзелец 'вязень турмы'.

Але гэтых словаў няма ў афіцыйных слоўніках, няма нават праграмнага слова беларушчына — пра сутнасьць беларусаў як асобнага народу.

Шырэй у артыкуле Вінцука Вячоркі: https://svaboda.azureedge.net/a/mova-janki-kupaly/28606765.html
901 views07:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:38:42 ТЭСТ: ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ БЕЛАРУСКІЯ ПРЫКАЗКІ?

Здаецца, нескладана. Напрыклад:
Авечку стрыгуць, а баран… (дрыжыць / радуецца / уцякае)

Тэст тут: https://svaboda.azureedge.net/a/29935913.html
1.4K views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 13:03:53
#Слоўнічак: ВОДНАЯ ВАНДРОЎКА

лодка
— човен, лодка
грести, гребувеславаць, вяслую
гребецвясьляр
парус вéтразь
заливзатока
прудсáжалка, стаў
волнахваля
омутвір
кувшинкагарлáчык

І ня блытайма рагоз (мячэўнік) з чаротам і трысьнягом!
980 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 14:20:41
#Слоўнічак: ФУТБОЛ

player гулéц
fan заўзя́тар

goal (frame) брáма; (result) гол
crossbar папярочка
goalpost слупок

goalkeeper
брáмнік
forward напáднік
midfielder паўабаронца
defender
абаронца

kicks / удары:
indirect free kick вольны
direct free kick штрафны
corner kick кýтні

throw-in
укідáньне
offside (становішча) па-за гульнёй
penalty area штрафная пляцоўка
1.4K viewsedited  11:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:33:56
„ЯК ДЗЯДЗЬКА Ў ВІЛЬНІ“ І „АЖНО МАСКВА ВІДАЦЬ“. Гарады ў беларускіх выразах

„Як дзядзька ў Вільні“ — выключна беларускі фразэалягізм.
Азначае 'зьбянтэжыцца ў нязвыклых абставінах’.

Ён з нацыянальнага эпасу „Новая зямля“ Якуба Коласа. Разьдзел „Дзядзька ў Вільні“ пра тое, як дзядзька Антось у банк езьдзіў.

Галоўны для тагачаснага беларуса горад адначасова і пазытыўны:
Як хітра, мудра збудавана!
Як чыста, хораша прыбрана! —
і прычына стрэсу для нязвыклага да гарадзкога ладу:
Ды дзядзьку страшна прыступіцца,
Спытаць людзей ён тут баіцца,
Бо ўсе такія надзіманы,
І хоць бы твар адзін рахманы…

Параўнаньне „Як дзядзька ў Вільні“ ня крыўднае, а іранічна-добразычлівае.

Маем беларускія выразы з назвамі іншых гарадоў. Напрыклад, „Масква відаць!“: так кажуць, калі ў роце надта кісла ці горка (расейскі адпаведнік „скулы сводит“). Відаць, гэта рэха пэўных гістарычных успамінаў.

Болей у артыкуле: https://svaboda.azureedge.net/a/jak-dziadzka-u-vilni/28876285.html
943 viewsedited  08:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 16:46:16 ЯК НАЗВАЦЬ АДНАРАЗОВЫ ПІТНЫ ПОСУД?

І іншы посуд для піцьця. Што такое конаўка і куфаль?
Піць з рыльца — ясна. А піць нагбом — гэта як? Падрабязна — у ВІДЭА


1.3K views13:46
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 18:43:41
ДРАБІНА — НЯ ЛЕСЬВІЦА. БЕЛАРУСКАЯ МОВА БАГАТАЯ

Па-расейску словам лестница называюць дзьве даволі розныя канструкцыі. А ў беларускай мове для іх асобныя словы:

Драбíна (або драбíны) — прыстасова лазіць, гэта два брусы з папярочкамі. Драбінамі завуць і калёсы (воз) з такімі бартамі.

Лесьвіца — плоскія прыступкі, каб падымацца і спускацца.

І па-ангельску Stairway to Heaven і Ladder to Heaven зусім розныя песьні. Дарэчы, у Коласа ёсьць сакавітая характарыстыка незаслужанае кар’еры: „І пайшоў наш ураднік угору, як цыган па драбінах на неба.

І складныя (рас. стремянка), і пажарныя — гэта ўсё драбіны.

Сынонім — лескі (або леска, ад дзеяслова лезьці). А дзіцячыя драбінкі для забаваў завем лáзілка.

Артыкул на тэму: https://svaboda.azureedge.net/a/drabina/31333841.html
18.5K viewsedited  15:43
Адкрыць / каментаваць