Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-06-11 11:27:31
БЕЛАРУСКІЯ НАЗВЫ ГРЫБОЎ: ТЭСТ

Тэст тут:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31892907.html

Цяжка зблытаць баравік і лісіцу, кожны прынамсі чуў пра масьляк. Але што за грыб асавік? А буцяновыя яйкі?

Назвы грыбоў чалавек засвойвае ня ў школе ці, скажам, з расейскіх сэрыялаў, а ад бабулі, ад матулі — з жыцьцёва важнымі ведамі пра добрыя і неядомыя грыбы.

Кожны грыб у гаворках мае розныя найменьні, але ў літаратурную мову звычайна трапляюць найбольш пашыраныя. Тэст пераважна пра іх. Ён няпросты. Удачы!
459 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:31:40 А КАБ ЦЯБЕ ЦЯМІЛА! Зычэньні на экзамэн па-беларуску

Хтосьці акурат здае (або прымае) сэсію.

У Расеі скажуць: „Ни пуха ни пера!“.
У германскіх мовах тут мэдычная карта траўматоляга: па-ангельску Break a leg! — ‘зламі нагу!’ — з адказам Тo hell with it! (у пекла зь ёю!). Па-нямецку больш дэталёва: Hals- und Beinbruch! — ‘зламі шыю і нагу!’.

Беларускія зычэньні ўдачы зьвязаныя з рамяством, напрыклад: Рыбно вам! — Хоць ня рыбна, ды юшна! І ў пераносным сэнсе таксама.

Або: А каб цябе цяміла! Слова цяміць мае два значэньні — або ‘прапасьці’, або — ‘быць разумным, здагадлівым, кемлівым’. Такі двухсэнсоўны жартоўны праклён вельмі пасуе студэнтам.

І адказ на яго: На асінавы кол! Ці На сухі лес!

Болей пра беларускія зычэньні здароўя і плёну, што сказаць таму, хто чхнуў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/zycenni-da-ekzamenu/29276144.html
652 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 13:07:11
«Пачаў гаварыць у сьне па-беларуску».

Расказваем, як праз вайну і рэвалюцыю беларусы пераходзяць на беларускую мову.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31889507.html

З VPN або з-за мяжы
1 view10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 10:15:09 ПРА СЛОВА КНІГАЎКА

Гэта назва птушкі. І новай беларускай кнігарні ў Менску.
У дзень адкрыцьця „сілавікі“ ўчынілі ў ёй ператрус, заснавальніка Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу Насту Карнацкую схапілі і ня выпусьцілі пасьля заканчэньня адміністрацыйнага арышту.
* Уладныя прапагандысты назвалі „нацыяналізмам“ арыентацыю „Кнігаўкі“ на беларускамоўнага чытача.
* Слова „кнігаўка“ стала сымбалем перасьледу беларускае мовы. А птушка кнігаўка мае сваё імя ад трывожнага воклічу, які беларусы чуюць як кі-гі, кні-гі.
* У архаічнай балта-славянскай карціне сьвету кнігаўка — вястунка абуджэньня прыроды, але і пільная вартаўніца ад злодзеяў. Калі ў нейчым доме апынецца яйка кнігаўкі — дом згарыць.
* У наc шмат вершаў пра кнігаўку. Яны прарочыя:
Ляцелі кніжкі
сумнакрылымі кнігаўкамі
(Р. Барадулін)
Або:
Чую крыкі птушкі двухгаловай.
Бачу ейны кіпцюрасты цень.
Дзесьці слова, матчынае слова
Кнігаўкаю жаліцца ў сухмень
(В. Гардзей).
Пра слова „кнігаўка“ — артыкул https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/knihauka/31887307.html
703 viewsedited  07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 13:35:43
Моўнае вымярэньне вайны. Лукашэнка зьнішчае ўсё беларускае, бо інакш расейскія ракеты паляцяць на Дразды

Напэўна, вы маеце рацыю, што мова — гэта ўсяго толькі сродак зносінаў. Але гэта дакладна не пра нас, беларусаў, і не цяпер.

Блог Сяргея Дубаўца.

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31887069.html

З VPN або з-за мяжы
383 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 09:31:46 ЦІ МУСІМ МЯНЯЦЬ „ТУРЭЧЧЫНУ“ НА „ЦЮРКІЕ“? Не, але патрабуйма, каб нас у сьвеце не называлі „белай Расеяй“

• Турэччына папрасіла ААН замяніць назву краіны ў замежных мовах на Türkiye.
• Так яна пазыцыянуецца ў сьвеце як моцная дзяржава з уласнымі традыцыямі: пра Турэччыну — па-турэцку (а не па-ангельску).
• Але нефармальна нагадваюць пра аманімію ў ангельскай мове назвы краіны Turkey і назвы індыка turkey (у іншых мовах такога супадзеньня няма).
• Дый ангельская назва птушкі turkey — вынік памылкі: іх калісьці паблыталі з афрыканскімі цацаркамі, якіх вазілі ў Эўропу праз Асманскую імпэрыю.
• Апанэнты Эрдагана лічаць ініцыятыву перайменаваньня беспадстаўнай і папулісцкай (налета выбары). Але, значыць, яна мае пэўную падтрымку ў грамадзтве.
• Турэцкая ініцыятыва прыцягнула міжнародную ўвагу да пытаньня экзонімаў, павялічваюцца шанцы мяняць назву Беларусі ў мовах, дзе яна азначае „белая Расея“ (у тым ліку і ў турэцкай?). Тапанімічная дэкалянізацыя — аргумэнт, мацнейшы за аманімію з індыком.
• Згода ААН на літару з дыякрытычным знакам у Türkiye азначае і магчымасьць у будучыні зарэгістраваць там Biełaruś традыцыйнай беларускай лацінкай.
• ААН і турэцкія дзяржаўныя мэдыя ўвялі Türkiye толькі ў лацінапісьмовых мовах. Для беларускае мовы (прынамсі ў кірыліцы) пытаньне замены назвы не стаіць.
• Беларуская назва Турэччына старажытная, фальклёрная. Назва Турцыя — таксама даўняя, лацінскага паходжаньня.
Падрабязна ў артыкуле:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/tureccyna-turkiye/31885710.html
738 viewsedited  06:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 10:54:47 БЕЛАРУСКІЯ ЯГАДЫ: ТЭСТ

Ці ведаеце вы беларускія назвы беларускіх ягадаў? Кароткі нескладаны (але з хітрыкамі) тэст, які стымулюе ягадны апэтыт!

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31882304.html
865 viewsedited  07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 23:01:01
4 чэрвеня 1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча.
323 views20:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 09:15:34
Савецкая ўлада масава пераймяноўвала гарады й вёскі Беларусі, спрадвечныя назвы якіх здаваліся ёй «немілагучнымі» і палітычна сумнеўнымі. Але выкарыстоўваць тапанімію як частку гібрыднай вайны супраць паняволеных народаў пачалі яшчэ раней, у Расейскай імпэрыі.

Расказваем пра такія гарады і іх назвы
273 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 08:53:26
Давайце пагутарым.

Сябры, раскажыце ў камэнтарах, чаму вы перайшлі на беларускую мову.

Стаўце , калі ўжо размаўляеце па-беларуску ў штодзённасьці, або , калі яшчэ не.
695 views05:53
Адкрыць / каментаваць