Get Mystery Box with random crypto!

ЦІ МУСІМ МЯНЯЦЬ „ТУРЭЧЧЫНУ“ НА „ЦЮРКІЕ“? Не, але патрабуйма, к | Толькі пра мову

ЦІ МУСІМ МЯНЯЦЬ „ТУРЭЧЧЫНУ“ НА „ЦЮРКІЕ“? Не, але патрабуйма, каб нас у сьвеце не называлі „белай Расеяй“

• Турэччына папрасіла ААН замяніць назву краіны ў замежных мовах на Türkiye.
• Так яна пазыцыянуецца ў сьвеце як моцная дзяржава з уласнымі традыцыямі: пра Турэччыну — па-турэцку (а не па-ангельску).
• Але нефармальна нагадваюць пра аманімію ў ангельскай мове назвы краіны Turkey і назвы індыка turkey (у іншых мовах такога супадзеньня няма).
• Дый ангельская назва птушкі turkey — вынік памылкі: іх калісьці паблыталі з афрыканскімі цацаркамі, якіх вазілі ў Эўропу праз Асманскую імпэрыю.
• Апанэнты Эрдагана лічаць ініцыятыву перайменаваньня беспадстаўнай і папулісцкай (налета выбары). Але, значыць, яна мае пэўную падтрымку ў грамадзтве.
• Турэцкая ініцыятыва прыцягнула міжнародную ўвагу да пытаньня экзонімаў, павялічваюцца шанцы мяняць назву Беларусі ў мовах, дзе яна азначае „белая Расея“ (у тым ліку і ў турэцкай?). Тапанімічная дэкалянізацыя — аргумэнт, мацнейшы за аманімію з індыком.
• Згода ААН на літару з дыякрытычным знакам у Türkiye азначае і магчымасьць у будучыні зарэгістраваць там Biełaruś традыцыйнай беларускай лацінкай.
• ААН і турэцкія дзяржаўныя мэдыя ўвялі Türkiye толькі ў лацінапісьмовых мовах. Для беларускае мовы (прынамсі ў кірыліцы) пытаньне замены назвы не стаіць.
• Беларуская назва Турэччына старажытная, фальклёрная. Назва Турцыя — таксама даўняя, лацінскага паходжаньня.
Падрабязна ў артыкуле:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/tureccyna-turkiye/31885710.html