Get Mystery Box with random crypto!

ПРА СЛОВА КНІГАЎКА Гэта назва птушкі. І новай беларускай кніг | Толькі пра мову

ПРА СЛОВА КНІГАЎКА

Гэта назва птушкі. І новай беларускай кнігарні ў Менску.
У дзень адкрыцьця „сілавікі“ ўчынілі ў ёй ператрус, заснавальніка Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу Насту Карнацкую схапілі і ня выпусьцілі пасьля заканчэньня адміністрацыйнага арышту.
* Уладныя прапагандысты назвалі „нацыяналізмам“ арыентацыю „Кнігаўкі“ на беларускамоўнага чытача.
* Слова „кнігаўка“ стала сымбалем перасьледу беларускае мовы. А птушка кнігаўка мае сваё імя ад трывожнага воклічу, які беларусы чуюць як кі-гі, кні-гі.
* У архаічнай балта-славянскай карціне сьвету кнігаўка — вястунка абуджэньня прыроды, але і пільная вартаўніца ад злодзеяў. Калі ў нейчым доме апынецца яйка кнігаўкі — дом згарыць.
* У наc шмат вершаў пра кнігаўку. Яны прарочыя:
Ляцелі кніжкі
сумнакрылымі кнігаўкамі
(Р. Барадулін)
Або:
Чую крыкі птушкі двухгаловай.
Бачу ейны кіпцюрасты цень.
Дзесьці слова, матчынае слова
Кнігаўкаю жаліцца ў сухмень
(В. Гардзей).
Пра слова „кнігаўка“ — артыкул https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/knihauka/31887307.html