Get Mystery Box with random crypto!

А КАБ ЦЯБЕ ЦЯМІЛА! Зычэньні на экзамэн — па-беларуску Хтосьці | Толькі пра мову

А КАБ ЦЯБЕ ЦЯМІЛА! Зычэньні на экзамэн па-беларуску

Хтосьці акурат здае (або прымае) сэсію.

У Расеі скажуць: „Ни пуха ни пера!“.
У германскіх мовах тут мэдычная карта траўматоляга: па-ангельску Break a leg! — ‘зламі нагу!’ — з адказам Тo hell with it! (у пекла зь ёю!). Па-нямецку больш дэталёва: Hals- und Beinbruch! — ‘зламі шыю і нагу!’.

Беларускія зычэньні ўдачы зьвязаныя з рамяством, напрыклад: Рыбно вам! — Хоць ня рыбна, ды юшна! І ў пераносным сэнсе таксама.

Або: А каб цябе цяміла! Слова цяміць мае два значэньні — або ‘прапасьці’, або — ‘быць разумным, здагадлівым, кемлівым’. Такі двухсэнсоўны жартоўны праклён вельмі пасуе студэнтам.

І адказ на яго: На асінавы кол! Ці На сухі лес!

Болей пра беларускія зычэньні здароўя і плёну, што сказаць таму, хто чхнуў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/zycenni-da-ekzamenu/29276144.html